Іран ужо адправіў у Расію свае балістычныя ракеты малой далёкасці. Пра гэта са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла The Wall Street Journal.
Выданне адзначае, што перадача Іранам балістычных ракет «дасць Маскве яшчэ адзін магутны вайсковы інструмент для выкарыстання ў вайне супраць Украіны».
Дэталяў адносна колькасці і тыпаў ракет, якія атрымала Расія, WSJ не прыводзіць. Агенцтва Reuters, якое першым паведаміла пра падрыхтоўку перадачы балістычных ракет з Ірана ў Расію, пісала, што гаворка можа ісці пра Fath-360 — сістэму, якая запускае балістычныя ракеты з максімальнай далёкасцю 120 кіламетраў і боегалоўкай вагой 150 кілаграмаў.
У Еўрасаюзе раней паабяцалі адрэагаваць на перадачу Іранам балістычных ракет Расіі.
Каментары