Эканоміка33

Ці варта чакаць дэвальвацыі ў Беларусі? 

Нацбанк раней казаў пра рызыку дэвальвацыі — у тым ліку праз тое, што насельніцтва і бізнэс бяруць шмат крэдытаў. Эксперты таксама папярэджваюць аб небяспецы перагрэтай эканомікі. «Наша Ніва» спытала ў эканаміста, чаго чакаць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Дэвальвацыя адбываецца і цяпер

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна лічыць, што чакаць рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля бліжэйшым часам не варта.

«Дэвальвацыя і цяпер адбываецца — калі рубель знізіўся на долю адсотка. Але ўсіх палохае не плаўнае і малазначнае змяненне курсу, а калі дэвальвацыя паскараецца. У сённяшняй сітуацыі мы бачым, што курс можа змяніцца як у бок умацавання, так і ў бок зніжэння».

Праблемнай жа з'яўляецца сітуацыя, калі дэвальвацыя паскараецца ці мае пастаянны характар. Гэтага цяпер няма.

Рэзкую дэвальвацыю выклікаюць унутраныя праблемы ў эканоміцы ці сур'ёзныя вонкавыя фактары.

«Напрыклад, дэвальвацыя 2022 года была звязаная з дынамікай курсу расійскага рубля. Яна не мела ўнутрыэканамічных перадумоваў, таму разгортвалася як у адзін, так і ў другі бок», — тлумачыць эксперт.

У той жа час, калі ў эканоміцы разбалансіроўка, дэвальвацыя забяспечвае пераход рынку ў новы раўнаважны стан.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што можа прывесці да падзення рубля?

На думку Лузгіной, асноўны фактар, які можа справакаваць паскарэнне дэвальвацыі, — гэта пагаршэнне сальда па знешнім гандлі.

«Калі паглядзець на даныя за сакавік, то ў нас расце адмоўнае сальда гандлёвага балансу перш за ўсё па таварах. Па выніках студзеня-лютага агульнае сальда па таварах і паслугах складала 23 мільёны. Калі маюцца такія невялікія станоўчыя паказчыкі па сальда, то ўзнікае рызыка прыйсці да адмоўных паказчыкаў.

У выпадку, калі па выніках года краіна выйдзе на адмоўны гандлёвы баланс, то атрымаецца, што прыток валюты ў краіну будзем меншым, чым яе трата.

У такім выпадку валюта будзе ў дэфіцыце, і курс беларускага рубля да даляра пачне зніжацца. Такая рызыка ёсць, але пакуль сітуацыя на рынку спакойная. З пачатку года беларускі рубель да даляра знізіўся на 1,75%, да расійскага рубля ўмацаваўся на 0,12%, агулам да валютнага кошыка зніжэнне з пачатку года склала менш за 0,5%. Летась было 0,35%».

Па выніках года мы будзем назіраць зніжэнне курсу беларускага рубля да даляра.

Такі прагноз супадае з тым, што мы назіраем цягам некалькіх апошніх гадоў. Напрыклад, пяць гадоў таму даляр каштаваў 2,1 рубля, вясной 2020 года — каля 2,4 рубля, а перад пачаткам вайны — каля 2,6. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нацбанк зрабіў працу над памылкамі

«З прыходам Калаура Нацбанк змяніў падыход да вызначэння курсу беларускага рубля. У нас ужо на працягу 8 гадоў ідзе рынкавае курсаўтварэнне. Была праведзеная праца над памылкамі, цяпер Нацбанк не ўтрымлівае курс рубля, як гэта было да 2015 года, таму рэзкай дэвальвацыі чакаць не варта», — лічыць эксперт.

Падводзячы вынік, Анастасія Лузгіна адзначае, што для сапраўды рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля павінны адбыцца якія-небудзь экстраардынарныя падзеі, як, напрыклад, пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Аднак нават у дадзеным выпадку не варта блытаць зніжэнне курсу беларускага рубля да ўсіх асноўных валют з-за ўнутраных эканамічных праблем і паскоранае зніжэнне да некаторых валют (у 2022 годзе — да даляра і еўра) з-за ўплыву сітуацыі на расійскім валютным рынку.

Каментары3

  • Acab
    14.05.2024
    Заўсёды і паўсюль, дзе фіятныя «грошы» варта і неабходна пільнавацца дэвальвацыі
  • Acab
    14.05.2024
    Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю, якого баяцца як бссраўскія, так і апазыцыйныя эканамісты, дык адмоўны балянс гэта нішто іншае, як інвэстыцыі ў краіну.
    Але такія эканамісты, як маюць стырно кіраваньня нацбанкамі-цэнтрабанкамі з пярэпалаху, сапраўды, абрынаюць курс нацыянальных фіятных недавалютаў. Гэта праўда.
    І апроч таго заўважу: цэнтрабанкі, фіят, цэнзура банкавасьці delenda est
  • Aqaqta
    15.05.2024
    |`\^/\||`√\|`|/|_|\
    /
    \
    /

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →