Гісторыя

Даследчык даведаўся пра гісторыю першых гадзіннікаў Жыровіцкага манастыра

Свой тырольскі гадзіннік ахвяравала Агата Сапяжанка, падзяліўся адкрыццём у фэйсбуку гісторык Дзяніс Лісейчыкаў. 

Zhirovitsky monastery Жыровіцкі манастыр Жировицкий монастырь
Жыровіцкі манастыр. Фота: Wikimedia Commons

Гісторыю першага гадзінніка Жыровіцкага манастыра, які адносіўся да ўніяцкага ордэна базыльянаў, адкрыў дакумент, які датуецца 1713 годам.

Яго аўтар цытуе напісаны на старабеларускай мове рэестр манастыра за 1628 год. Адтуль ён даведаўся, што ў 1627 годзе свой тырольскі поўны гадзіннік са звонам да яго манастыру ахвяравала «брэсцкая падкаморына» Агата Сапяжанка Багданаўна Мікалаевая Пацавая.

Пасля гэтага гадзіннік быў перароблены. У ім быў зменены цыферблат. Замест 24 гадзін стала 12. Адпаведна быў зменены і механізм біцця гадзін. Гэтыя работы выканаў ружанскі «зэгармістр».

Гадзіннік паставілі на спецыяльна збудаванай вежы над вялікім манастырскім домам, усярэдзіне самога манастыра.

Грошы на работы майстра і пабудову званіцы-вежы выдаткавалі дзве «шаноўныя пані», якія прасілі, каб «ніхто не ведаў пра іх, што заплацілі і што так шмат заплацілі».

The first clock of the Zhirovitsky Monastery Першы гадзіннік Жыровіцкага манастыра Першы гадзіннік Жыровіцкага манастыра
Дакумент 1723 года. Фота: сацыяльныя сеткі

У выніку, як адзначаецца ў дакуменце, «не каштавала гэта манастыру разам з кавалём і жалезам і з усім іншым больш за 40 злотых і 10 грошаў».

Аўтар дакумента з XVIII стагоддзя піша, што першы жыровіцкі гадзіннік «згарэў у манастырскай царкве, спаленай маскалямі ў час Маскоўшчыны, у годзе 16?? [верагодна, размова ідзе пра падзеі 1655-1660 гадоў]».

Рэшткі гадзінніка захоўваліся ў манастыры прыблізна да 1700 года. Некаторыя ягоныя колы былі «пераробленыя на тое, што можна было перарабіць».

Месца старога гадзінніка заняў новы. Аўтар спасылаецца на «цьмяныя чуткі» і сцвярджае, што дакладна вядома толькі тое, што «гэты гадзіннік зроблены тут, у Жыровічах, рамеснікам, які прыйшоў з Вільні».

Хто ахвяраваў на яго выраб грошы, такую інфармацыю аўтар «нідзе ў кнігах не знайшоў». Як ён піша, гадзіннік «спраўлены ад нейкага дабрадзея, падобна, што з дому Сапегаў».

Каментары

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі4

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам8

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў4

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу28

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, што яна выклікае4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі4

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →