Праблемы з электрычнасцю на Мазыршчыне б'юць па медыцынскіх установах
Больш за ўсё ад пакуль так і не вырашаных праблем з энергазабеспячэннем у Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах церпіць сістэма аховы здароўя, паведамляюць падпісчыкі выдання «Флагшток».
У Калінкавіцкай раённай бальніцы цяпер працуюць толькі прыёмны пакой, інфекцыйнае аддзяленне і рэанімацыя.
У Мазырскім раёне адключэнне электрычнасці было нават у радзільні.
У сувязі з экстраннай сітуацыяй у Мазырскі раён прыехала камісія з Міністэрства аховы здароўя.
Цяжкіх хворых з Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў вымушана адпраўляюць у Гомель.
Дапамогу ад дзяржавы на пераадоленне наступстваў урагану змогуць атрымаць толькі незаможныя мазырчукі
Урад абяцае цалкам вярнуць электрычнасць у Мазыр цягам сутак
Нядзельная бура здолела парушыць працу нават Мазырскага НПЗ
Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна
Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА
Каментары