Ежа11

Хуткі яблычны штрудзель са слаёнага цеста

Просты рэцэпт яблычнага штрудзеля са слаёнага цеста, які пячы менш чым гадзіну. Асабліва смачны ён калі толькі што з духоўкі з ванільным марозівам.

Puff Pastry Apple Strudel
Фота: Pixabay

Каб згатаваць яблычны штрудзель са слаёнага цеста, спатрэбіцца:

  • 4 сярэднія яблыкі — абабраныя, парэзаныя на кавалачкі
  • ¾ шклянкі белага цукру
  • ½ шклянкі разынак
  • ½ шклянкі здробненых грэцкіх арэхаў
  • 2 чайныя лыжкі молатай карыцы
  • 1 сталовая лыжка мукі
  • 500 г замарожанага слаёнага цеста
  • 1 вялікае яйка, злёгку ўзбітае
  • 1 сталовая лыжка белага цукру або па смаку

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C.
  2. Перамяшайце ў вялікай місцы яблыкі, 3/4 шклянкі цукру, разынкі, грэцкія арэхі і карыцу.
  3. Злёгку пасыпце мукой плоскую рабочую паверхню.
  4. Разгарніце слаёнае цеста і злёгку прысыпце мукой. Злёгку раскачайце і падзяліце на 3 роўныя часткі. Выкладзіце начынку ў сярэдзіну, затым перавярніце частку злева і вышмаруйце яйкам. Складзіце правую частку зверху. Зрабіце неглыбокія дыяганальныя надрэзы ў верхнім пласце штрудзеля. Вышмаруйце яйкам і пасыпце 1 сталовай лыжкай цукру.
  5. Выпякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы, пакуль штрудзель не стане пышны і залацісты, 25-30 хвілін.

Каментары1

  • L. 09
    29.08.2024
    Дзякуй за рацэпт. Нам вельмі спадабалася салодкі смак штрудзеля з нежным марозівам... 😉

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →