Памятаеце рэктарку Гродзенскага ўнівера, якая ўзарвала тыкток? На пяты ёй наступае рэктар з Полацка
Кіраўніцтва беларускіх універсітэтаў спрабуе скарыць тыкток.
Рэктарка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзарвала тыкток ролікам, дзе можа пачуцца абсцэнная лексіка. Яна паказала, як праходзіць яе дзелавы ранак пад песню расійскай спявачкі Вольгі Бузавай «Пока ты без дел».
Ролік сабраў ужо 1,5 млн праглядаў.
На АНТ расказалі, як рэктарка запісвае свае відэа. Святло ў кадры ёй дапамагае выстаўляць прэс-сакратар універсітэта. З ім жа рэктарка абмяркоўвае кантэнт-план свайго тыктоку. Яна кажа, што стаць блогеркай яе падштурхнулі студэнты і цяпер яе ролікі прывабліваюць абітурыентаў.
У тыктоку здымаецца кіраўніцтва і іншых універсітэтаў.
Напрыклад, блог вядзе дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Уладзімір Гусараў.
А рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Юрыя Раманоўскага ў тыктоку часам здымаюць студэнты. Адзін з ролікаў (пад песню казахстанскага гурта Ірына Кайратаўна) сабраў 1,6 млн праглядаў.
«Открываю двери без ключа,
Налетели, как саранча.
Стал богаче даже богача», — спяваецца там.
«Заўтра іду падаваць дакументы», — пішуць у каментарах.
Каментары
ДФР зарубіць з пляча.