Свет55

Ізраіль пачаў наносіць удары па тэрыторыі Лівана. «Хезбала» запусціла па Ізраілю сотні ракет

Ліванскі рух «Хезбала» аб'явіў аб пачатку першага адказу на забойства Ізраілем свайго камандзіра Фуада Шукра ў Бейруце ў канцы ліпеня. Сцвярджаецца, што па Ізраілю было выпушчана 320 ракет і беспілотнікаў. Ізраіль незадоўга да атакі нанёс прэвентыўны ўдар па Лівану.

Ліванскі рух заявіў, што для ўдару было задзейнічана 320 снарадаў. Цэлямі сталі 11 вайсковых баз на поўначы Ізраіля. 

Перад гэтым ізраільская армія паведаміла, што наносіць прэвентыўныя ўдары па аб'ектах руху «Хезбала» ў Ліване. Вайскоўцы сцвярджалі, што «Хезбала» рыхтавалася да запуску ракет па тэрыторыі Ізраіля.

Пасля таго, як вайскоўцы пачалі наносіць удары па Ліване, міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант аб'явіў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на наступныя 48 гадзін. Міжнародны аэрапорт Тэль-Авіва перастаў прымаць і адпраўляць рэйсы.

Неўзабаве пасля заявы ЦАХАЛ «Хезбала» паведаміла, што пачала буйнамаштабны напад на Ізраіль дронамі.

У заяве ў тэлеграм-канале руху сказана, што «Хезбала» такім чынам дае «першапачатковы адказ» на нядаўняе забойства ў Бейруце камандзіра свайго вайсковага крыла.

Па дадзеных ЦАХАЛ, у бок Ізраіля з Лівана было запушчана больш за 150 дронаў і ракет. Прэс-служба «Хезбалы» прыводзіць удвая большую колькасць.

Каментары5

  • Хвэдар
    25.08.2024
    Ваяўнічы сіянізм, нават белаоуская мова не дапаможатабе, лукатроль, мраць у галовы людзям.
  • Сиононивец
    25.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • За Свабоду!
    25.08.2024
    Поспехаў Ізраілю ў барацьбе з терарыстамі пад кіраўніцтвам Ірана. Расія-Іран-КНДР гэта тэрарыстычнае зло.

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?5

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА пацвердзіла прысутнасць вайскоўцаў КНДР на Куршчыне2

У лукашэнкаўскім Моладзевым парламенце новая кіраўніца. Прапагандыста Рачылоўскага вырашылі замяніць16

«Луч» выпускае калекцыю гадзіннікаў у памяць пра хакеіста Руслана Салея1

Губарэвіч патлумачыў, чаму рашыў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах32

На сцены абноўленага стадыёна «Трактар» у Мінску нанеслі арнамент ФОТАФАКТ3

У івацэвіцкай калоніі памёр малады зняволены. Праваабаронцы паведамляюць пра суіцыд1

Мінімум тры «шахеды» ноччу і раніцай заляцелі ў Беларусь — адзін прапаў1

У Парыжы сёння пачнецца першы судовы працэс супраць Жэрара Дэпард'ё — яго абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях

На вайне ва Украіне расійскі вайсковец застрэліў 10 спячых саслужыўцаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?5

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?

Галоўнае
Усе навіны →