Грамадства1515

«Калі пазнавалі ў Мінску ў крамах, казалі: як, вы тут?!» Купалавец Дзмітрый Есяневіч расказаў пра сваё затрыманне

Акцёр Дзмітрый Есяневіч, вядомы як Мікалай Сяргеевіч з ЧынЧынаў, да апошняга жыў у Беларусі. Часта выязджаў на гастролі — падчас апошняй такой паездкі яго і затрымалі. Ён расказаў пра рэакцыю мінчукоў, якія сустракалі яго ў горадзе, пра тое, як на яго надзелі кайданкі на мяжы і чым думае займацца далей.

Дзмітрый Есяневіч

«Байсол» абвясціў збор сродкаў для Дзмітрыя Есяневіча.

Сёлета ў маі Дзмітрый Есяневіч планаваў граць на сцэне аднаго з тэатраў Вільні — беларускія гледачы чакалі «Радзіва Прудок» па аднайменным творы Андрэя Горвата.

Але пачатак культурнай падзеі атрымаўся злавесным. Міхась Зуй — другі любімы «чыноўнік» з дуэту ЧынЧынаў — прызнаўся: акцёры не могуць граць спектакль, бо аднаго з трох артыстаў, якія ўдзельнічаюць у пастаноўцы, затрымалі ў Беларусі. Пра тое, што Дзмітрый Есяневіч трапіў за краты, прасілі не паведамляць публічна.

Тады гледачам прапанавалі ці паглядзець відэазапіс спектаклю, ці забраць грошы за квіток. Але ўсе засталіся ў залі…

Пасля паспяховай эвакуацыі Дзмітрыя ў інстаграме ЧынЧынаў з'явіўся жарт: «Не верце збеглым! Мы на месцы! Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч правядуць селектарную нараду ў Палацы Рэспублікі з аграрыямі нашай краіны, каб павялічыць надоі на 2334 працэнты да канца гэтага месяца. Мікалай Сяргеевіч ужо падрыхтаваўся ўзяць нашых аграрыяў у свае цяжкія рукавіцы».

— Я жыў увесь гэты час у Беларусі. І затрымалі мяне на мяжы якраз тады, калі я ехаў у Вільню, каб сыграць у «Радзіва Прудок», — расказвае Дзмітрый. — На мяне ўсе глядзелі вялікімі вачыма. І ў Беларусі, калі пазнавалі недзе ў крамах ці на вуліцы. Казалі: «Як? Вы тут?!»

А калі прыязджаў у Еўропу, на мяне глядзелі, як на дзівака, які прыехаў з Мінска і плануе туды вярнуцца. Я не лічу гэта нейкім геройствам. Проста жыў і жыў у Беларусі.

А нашым персанажам-чыноўнікаў ужо шмат гадоў. Яны з’явіліся ў траваедныя часы. Мы рабілі капуснікі ў Купалаўскім тэатры — і гэта ўсё было нармальна. А цяпер выглядае жорсткім тролінгам.

Наш дуэт не быў жорсткім — мы проста стваралі гумарыстычныя гісторыі. Пытанне ў тым, у што ператварылася наша жыццё. Дарэчы, у мяне была жорсткая самацэнзура на ўсё, што я рабіў пасля 2020 — бо я разумеў, што яшчэ вярнуся ў Беларусь пасля здымак. А потым відэа выходзілі на нашым YouTube-канале. Цяпер мне гэта ўсё згадалі.

— Мабыць, у ГУБАЗіКу таксама ашалелі, калі зразумелі, што вы яшчэ ў Беларусі.

— Хлопцы з ГУБАЗіКа мне сказалі: «Каб вы сядзелі ціха, вас бы, можа, ніхто і не чапаў. Проста вы сталі часта праз мяжу ездзіць і на вас звярнулі ўвагу». Дык я адказаў: «А як мне не ездзіць, калі я ў чорным спісе і мне тут працаваць нельга?» Я міжнародны артыст — дарэчы, у нас была міжнародная асацыяцыя беларускіх артыстаў. Я пасля спектаклю ў Вільні планаваў на наступны дзень паляцець у Тэль-Авіў на здымкі. Думаў, што я такі афігенны міжнародны артыст — а тут мяне пасадзілі на дупу і паказалі, што такое сапраўднае жыццё.

Вы ж хутчэй за ўсё бачылі аналагічны кейс гурта Nizkiz, калі іх затрымалі пасля вяртання з еўрапейскіх гастроляў…

— Калі сядзіш у Беларусі і гэтая пяцелька зацягваецца, становіцца жахліва. Гэта праўда. І ты сядзіш і думаеш, што рабіць. Гэта арэлі, якія туды-сюды гайдаюцца. Заблюрылі мяне ў «Песнярах» — навіна ў розных СМІ трымалася дні чатыры. І вось гэтыя дні мне было вельмі непрыемна знаходзіцца ў краіне. Я думаю: «Ну хопіць ужо пісаць пра гэта, забудзьцеся». Цяжка, цяжка.

Заставаліся вы ў Беларусі, таму што…

— Таму што я яшчэ быў не гатовы маральна з’ехаць. А калі мне далі зразумець, што я апынуўся ў гульні і гэта толькі пачатак, я вырашыў, што хопіць.

— Як адбывалася ваша затрыманне?

— Я ехаў на «Экалайнсе» ў Вільню. Раптам патэлефанавала жонка і сказала, што да яе прыходзілі трое чалавек і цікавіліся мной.

На мяжы як звычайна кіроўца кажа: «Хто з украінскімі пашпартамі і самі ведаеце хто, ідзіце першымі». «Самі ведаеце хто» — гэта якраз мая катэгорыя. Да апытання я ўжо крыху і прывык. Дзесьці з год мяне, калі я вяртаўся ў Беларусь, адпраўлялі ў гэтыя кабінецікі да супрацоўнікаў.

Думаў, што, можа, і цяпер у мяне проста спытаюць, куды я еду, паглядзяць тэлефон. А на мяне надзелі кайданкі і чакалі тых хлопцаў з Мінска, якія па мяне прыходзілі да маёй жонкі.

ГУБАЗіКаўцы мяне забралі і на іх машыне мы паехалі ў Фрунзенскі РУУС. Сказалі, што на другі дзень будзе суд: «Прызнаеце віну — будзе 10 сутак. Не прызнаеце — 15». Гэта называлася «прафілактычныя суткі».

Я нічога не разумеў. Абвінавачвалі мяне ў хуліганстве. Быццам бы я ў кабінеце крычаў матам, на просьбы супакоіцца не рэагаваў.

Ноч у камеры, зранку суд па скайпе. Я сказаў, што нічога не рабіў — суддзя адказаў, што мы паслухаем сведку. Канешне, сведка ў балаклаве пацвердзіў, што я ўсё рабіў. У мяне паўторна спыталі, ці прызнаю я віну. Я адказаў: «Так, я згодны. Але прашу ўлічыць суд, што я з'яўляюся адзіным карміцелем у шматдзетнай сям'і». Ну вось улічылі — далі 14 сутак замест 15.

Разам са мной быў хлопец, якога судзілі за фотку ў фэйсбуку 2013 года — ён там у нейкай кофце з Пагоняй. З ім мяне і павезлі ў ЦІП на Акрэсціна. У бчбэшнай камеры шмат-шмат людзей.

Пасля сутак мяне забраў ГУБАЗіК — павезлі «на размову» і запісваць відэа. Хацелі, каб я яшчэ раз сказаў, што працаваў на «Белсаце», здымаўся для ЧынЧынаў, Сумнаму Коленьку інтэрв’ю даваў. Я ўсё намагаўся сказаць, што ўсё гэта рабіў тады, калі гэта яшчэ не было забаронена. Але ў іх былі нейкія свае планы на мяне.

Казалі, што потым паедзем у Следчы камітэт — «высвятляць, хто ты, што ты». Але потым сказалі, што ўсё перайгралася і ў Следчы камітэт мы не едзем: «Потым пойдзеш». І быў я ў такім падвешаным стане, калі трэба было шмат чаго зрабіць, закрыць побытавыя пытанні.

— Ваш вобраз чыноўніка не згадвалі вам?

— Згадвалі, канешне. Але ў асноўным яны спрабавалі хоць неяк прывязаць ЧынЧынаў да «Белсата».

— І вось пасля гэтага вы нарэшце вырашылі з’ехаць.

— Так, бо мне ўжо было непрыемна знаходзіцца ў Мінску… Перад затрыманнем я быў на кастынгу ТНТ. І пасля сутак я хадзіў на той самы кастынг і мяне зацвердзілі на ролю.

Думаў, можа, застануся, можа, буду здымацца… Зарабіць можна было няблага, але не… Думаў: ну вось пойдзеш ты ў Следчы камітэт — а далей што? Вельмі доўга перамаўляўся з асістэнтамі… Але ж вырашыў усё ж з’ехаць. Яны тады знайшлі дублёра на ўсялякі выпадак. І я спакойна адмовіўся ад ролі.

— Разумею, што ў нашым свеце складана нешта планаваць, але, можа, ёсць ідэі, чым займацца?

— Легалізацыяй у першую чаргу. Дапамагаюць людзі, тут усе свае. З ЧынЧынамі будзем працягваць нешта рабіць. Ёсць яшчэ прапановы. Той жа спектакль «Радзіва Прудок» мы так і не сыгралі — можа, сыграем яшчэ, можа, і не раз.

Каментары15

  • Ядвига
    22.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • такія вось у беларусі акторы
    22.08.2024
    анікому з прафесійнага пункту гледжання не патрэбныя, акром як у расеі у г**не здымацца.
  • Баец ПКК
    22.08.2024
    Лично я не доверяю ему.Явно дал подписку о сотрудничестве с лукашистами

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →