Каментары да артыкула

33 гады таму Беларусь стала незалежнай

  • Усіх са святам!
    25.08.2024
    25 жніўня 1991 / Прамова Зянона Пазьняка пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.
    https://youtube.com/watch?v=yp2eWYX4Knc
  • Гістарычны момант
    25.08.2024
    https://m.youtube.com/watch?v=tbWwv3P2Bms
    Момант абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі ў прамым эфіры / 25 жніўня 1991
  • Альгерд
    25.08.2024
    Са святам сябры!
  • Просты беларус
    25.08.2024
    Са святам, спадарства! З сапраўдным святам Незалежнасці!
  • &
    25.08.2024
    Менавіта. Са сьвятам 25.03.18 ----> 27.07.90 ----> 25.08.91
    Але як бачна па каментарах ці упадабаньнях\не упадабаньнях - насельніцтва нават не памятае гэтага. Да і НН падае гэтую падзею як незначна прахадную. Куды болей яскрава пісалі ўчора пра дзень незалежнасьці Украіны
  • Ага, а потым стала залежнай у 1996...
    25.08.2024
    Вот за што мне інцярэсна паабшчацца з бедарусамі, то ў іх мячты інцярэсныя... Я пабідзіл, я незалежны, і ваапшчэ Квітнеючая ента такі астравок аб каторы толькі лянівы не выціраець ногі... Усім жэ панятна, што "старшэнькі" ці то страшненькі брацік даўно тут пасяліўся і кіруець праз лялечны тэатрык скокі цэнтнераў з гектара кіяхоў дастанецца самім бедарусікам а скокі паедзець за спасіба ў краіну "вечнага благадзенствія" Мяча і Арала на вывучэння гаварыльні па-напісанаму, ніхто ж не спросіць колькі ў іх розных Дуравых друкуюць чарговы пасьянс хдзе Рым-Наш, любімы Альбіён не аддаюць і г.д. І ваапшчэ, мы з немцамі ваівалі за чыво? А я вам скажу, жэбы партугаляц навучыўся кананічна мацюкацца і кірылічна правільна, кананічна запісваў: "Ну Бог стварыў на пачатку Эву а затым павёў іё ў Хрэмль з Пуціным знаёміць"
  • Мх
    25.08.2024
    Са Святам! Жыве Беларусь!
  • Альгерд
    25.08.2024
    Вашая Белорусская губернія была ўтварана ў 1796 годзе па загаду немца, маскоўскага цара, у выніку знішчэння нашае дзяржавы Літвы. Чаму вам так радасна?
  • Мемуары
    25.08.2024
    Мусім памятаць і разумець, што ў 1991 годзе за суверэнітэт прагаласавалі ўсе. І рускамоўныя, і камуністы, і фракцыя БНФ, і тыя каго БНФ называў сваімі ворагамі, і агенты, і маргінэзы. Сістэмны крызіс імперыіі, супрацьстаяне розных групіровак ў метраполіі далі добры шанс паразумецца ўсім на карысць суверэнітэту і незалежнасці. Хапіла розуму дамовіцца і шанц заявіць быў скарыстаны. Сёння мусім усвядоміць сваю адказнасць і неабходнасць сумесных дзеянняў, каб зробленны пачатак быў ўвасоблены, а сувэрэнітэт Беларусі насамрэч стаў трывалым і незваротным.
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    25.08.2024
    Мемуары , Белоруссія- гэтае імперская назва нашае дзяржавы Літвы, апасля акупацыі. Усвядомлівай, калі здольны.
  • Віншаваньне ад Зянона Пазьняка
    25.08.2024
    ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

    Дарагія землякі, паважаныя Беларусы!

    Віншуем нас усіх з найвялікшым нашым нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 33 гады таму, 25-га Жніўня 1991 года, пасьля 73 -х гадоў савецка-камуністычнай расейскай аккупацыі над нашай Бацькаўшчынай паўстала сьвітаньне Незалежнасьці. Неўзабаве над незалежнай краінай ўзьвіўся наш сьвяты Бел-Чарвона-Белы Сьцяг і застуганела Пагоня, даганяючы ворагаў і адступнікаў. Гэта быў магутны, узьнёслы незабыўны час, які перажыло пакаленьне беларускай перамогі і нядоўгай свабоды.

    Але ўсё вернецца, ўсё вернем ізноў, пакуль жывуць людзі народнага духа, волі і справядлівасьці. Не зважайма на брэх сабак. Ня боймася, што цяжкі час. Ён гартуе новыя сілы. Памятайма 25 Сакавік і 25 Жнівень. Памяць аб сабодзе вызначае шлях.

    Цяпер пад відам дэмакратаў узьбіліся ворагі на прастол нацыянальнай свабоды і гавораць пустату, спасылаюцца на народ, душачы яго эканамічнымі санкцыямі, заклікаючы бамбаваць тэрыторыю Айчыны. (Дамагліся, што нават патрыманае адзенье з плячэй эўрапейца забаранілі прадаваць беларусам сябры "дэмакратыі".) Але ня першы раз бачыла такіх наша зямля. Ганебны час іх міне разам з часам Лукашэнкі. Беларусь жыла, жыве і будзе жыць.

    Слава 25-му Жніўня!
    Слава Айчыне!

    25 Жнівень 2024 год.
    Зянон Пазьняк
    Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
    Руху "Вольная Беларусь

    =====================================================
    Нагадваем, што сёньня ў Беларускім доме ў Варшаве (Kryniczna 6, 16:00) адбудзецца сьвяточная імпрэза ў гонар Дня Незалежнасьці, дзе будзе выступаць і Зянон Пазьняк!
    Падрабязнасьці:
    https://t.me/volnaja_belarus/4147
  • русский мир
    25.08.2024
    Ровно на три года.....
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    ЗДЗЕЛКА
    Памяаеце вершык з НАШАГА саўковага ДЗЯЦІНСТВА? День Седьмого ноября — Красный день календаря. Погляди в свое окно: Все на улице красно!

    25 жніўня 1991 года - гэта БЧБ Дзень календара. Ці стала на вуліцы ўсё па БЧБ?
    Гэта так бы мовіць Дзень Здзелкі між парт-дзярж-гаспадарчай наменклатурай = між тагачаснымі беларускімі камуністамі з мафіі ЦК КПБ і кіраўніцтвам дэпутатскай Фракцыі Зя БэНээФ. Яе сутнасць: вы БЧБ па нашай дамове з вамі выйшлі з залы і не галасавалі за СУВЕРЭНІТЭТ = независимость БССР, ды пакінулі нам камуністам гэту гістарычную справу абвясціць Беларусь суверэннай дзяржавай, а МЫ КАМУНІСТЫ разам з вамі Фракцыяй ЗЯ БэНээФ зараз прымем Закон, што тая Дэкларацыя аб дзярж НЕЗАВИСИМОСТИ = суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона. Масло масляное или просто политическая сделка. Пасля чаго ваш бчб лідар магчыма стане Першым прэзідэнтам Беларусі.

    Так сваім выхадам з залы ВС 27 ліпеня 1990 года Фракцыя ЗЯ БэНээФ навекі вечныя выключыла палітычнае паняцце Беларускі народны фронт з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі ДЗЯРЖАЎНЫ СУВЕРЭНІТЭТ беларускай дзяржавы Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якую 1 студзеня 1919 года абвясцілі ў Смаленску (Расія) беларускія бальшавікі на трэці дзень пасля стварэння КП(б)Б.

    Гэта найвялікшая непапраўная здрада дэпутатаў Фракцыі ЗЯ БэНээФ.
    Тады 27 ліпеня 1990 года ў зале застаўся толькі дэпутат Сяргей Навучык з тае Фракцыі - САМ ЗЯНОН папрасіў яго застацца.

    Спадзяюся, што зараз вы, чытачы НН, зразумееце мяне: БЕЛАРУСКІ народны фронт НІКОЛІ Б НЕ ДАЎ ДОБРА на такі палітычны крок Фракцыі, які б выкл БНФ з гісторыі Беларусі з ліку палітычных сіл, якія не галасавалі ў ВС за дзяржаўны сувержнітэт Беларусі = за векавую мару беларусаў і беларусак мець сваю дзяржаву. Гэта мог быць толькі НЕ БЕЛАРУСКІ народны фронт = ЗЯ БэНээФ.

    Таксама нагадаю, што Вярхоўны Савет 12 склікання быў легітымным вышэйшым заканадаўчым ворганам БССР, бо яго 4 сакавіка 1990 года абраў УВЕСЬ БЕЛАРУСКІ НАРОД = усе грамадзяне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    Суверенитет: полит. независимость, самостоятельность государства или другого политического субъекта в его внутренних и международных делах. (Слоўнік.)
    Якая яшчэ "падтанцоўка" патрэбна была легітымнаму ВС 12 склікання 25 жніўня 1991 года, каб для Дэкларацыі аб дзярж суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 года прымаць Закон, што Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона? Сделка между мафией ЦК КПБ и Фракцией Зя БНФ.
    Зразумела, што здзелка - мая версія.
  • Мемуары
    25.08.2024
    Anatol Starkou, Сьвята Незалежнасьці - гэта Дзень Волі. Дзень Волі 25 Сакавіка. Менавіта 25.03.18г. была створаная беларуская дзяржава Беларуская Рэспубліка. Не сярэдневечны кангламерат розных краёў ВКЛ, не частка Уніі Еўрапейскай таго часу - Рэч Паспалітай Двох Народаў, не Герцагства Варшаўскае пад пратэктаратам, ні ЛітБел, ні БССР, ні княства-каралеўства. На падставе ранейшага досьведу беларускага народу была створаная Беларуская Рэспубліка. Пасля ўжо анічога новага - толькі новыя спробы паняволіць і скінуць ярмо. 27 ліпеня і 25 жніўня прыступкі, толькі прыступкі, да Волі. Яшчэ не апошнія. Маленькія мітуслівыя крокі да вялікай Волі і сапраўднага Суверэнітэту, які абвясціла Рада БНР ў 1918 годзе, калі і была народжаная Беларуская Рэспубліка.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Мемуары, Калі вам спатрэбіцца рэкамендацыя ад мяне для паступлення ў КХП БНФ - звяртайцеся. Я абавязкова напішу яе ў станоўчым варыянце.

    "Менавіта 25.03.18г. была створаная беларуская дзяржава Беларуская Рэспубліка".
    ПАД НЯМЕЦКІМ КАЙЗЕРАЎСКІМ САЛДАЦКІМ БОТАМ была створана БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА. Дзяржава - гэта ўлада, а беларуская дзяржава - гэта беларуская ўлада. Беларуская ўлада пад акупацыяй. Якую ніхто не прызнаў, нават тыя ж немцы-акупанты.
    А Беларуская Рэспубліка і той дзень 25.03.18г. пад салдацкім ботам нямецкіх акупантаў БЧБ назвалі Дзень Волі. Круто!
  • Мемуары
    25.08.2024
    Anatol Starkou, не дапаможа рэкамендацыя. Не прымуць. Ды і няма той КХП.

    Наконт ці прызнаваў БНР кайзер там, альбо які Пуцен з Медведовым гэта свежы ракурс. Не думаў, што суверэнітэт гэта толькі дазволу папрасіць у акупантаў.

    Вартасць абвяшчэння БНР таму і каштоўная, што самі для сябе ўтварылі Рэспубліку. Там, дзе раней яе не было. У надзвычай неспрыяльных абставінах. Канечне, не ўсё паспелі давесці да ладу, не сталі "эканамічным тыграм", ці як там кажуць. Але Рэспубліку нарадзілі. Беларускую, а не крыўскую, літвінскую, марсіянскую ці неандэртальскую. 25.03.18 года Беларуская Рэспубліка пачалася. А хто супраць, ідуць наперадзе расейскага карабля.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Мемуары, "Вартасць абвяшчэння БНР таму і каштоўная, што самі для сябе ўтварылі Рэспубліку".

    Пустэчу ўтварылі. Хутчэй за ўсё РАНОВАТНО было яшчэ нацыі да сваёй дзяржавы. Рылом не выйшлі. Рановатно. Нават з Мінску да Брэсту рабят не змаглі адправіць, ка удзельнічаць у Брэсцкім міры.
    Украіна і ўкраінцы там былі, а беларусаў,якім пешшу па лесу і балату да таго Брэста з закрытымі вачамі, бач ты нейкі габрэй з Масковіі замінаў.

    Усё. Адпачывайце. Я СКАЗАЛ ИСТОРИЧЕСКИ РАНОВАТНО было 25 сакавіка 1918 года абвяшчаць БНР.

    Паглядзіце на зянонаўцаў: для іх і 27 ліпеня 1990 года было ранаватно і таму яны выйшлі з залы ВС і не галасавалі за прыняцце Дэкларацыі аб дзярж суверэнітэце БССР.
  • Мемуары
    25.08.2024
    Anatol Starkou, амаль з пустэчы ўтварылі. Нас не запыталіся. А наконт рана... Дык не рана. На год-паўтара спазніліся, трэ было ў 17-м аформіць дзяржаву. Але не нам туды парады даваць, нам бы ў сваім часе паспець ўправіцца, каб не сталася позна.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Мемуары, Вось і займацеся сваім часам.
  • Каптур
    25.08.2024
    Як гэта Беларусь, цалкам залежная ад Расеі "стала независимой"???
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Вось за які НАЙВАЖНЕЙШЫ ДАКУМАНТ у ГІСТОРЫІ НАЦЫІ не галасавалі падрыёты Фракцыі ЗЯ БэНээФ у ВС 12 склікання:
    ДЭКЛАРАЦЫЯ «АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»
    Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 1990 г.[1]

    Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь,

    выяўляючы волю народа Рэспублікі Беларусь, усьведамляючы адказнасьць за лёс беларускай нацыі, пацьвярджаючы павагу годнасьці і правоў людзей усіх нацыянальнасьцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, сьведчачы павагу да сувэрэнных правоў усіх народаў Саюза ССР і сьвету,
    лічачы рэспубліку паўнапраўным і незалежным чальцом сусьветнай супольнасьці,
    дзеючы ў адпаведнасьці з прынцыпамі Ўсеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека й іншымі агульнапрызнанымі міжнародна-прававымі актамі,
    урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх зносінах і заяўляе аб рашучасьці стварыць прававую дзяржаву.

    Артыкул 1

    Рэспубліка Беларусь — сувэрэнная дзяржава, усталяваная на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэньні свайго лёсу.

    Неад’емныя правы Рэспублікі Беларусь як сувэрэннай дзяржавы рэалізуюцца ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь ахоўвае і абараняе нацыянальную дзяржаўнасьць беларускага народа. Рэспубліка Беларусь мае свой герб, сьцяг і гімн. Любыя гвалтоўныя дзеяньні супраць нацыянальнай дзяржаўнасьці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў ці асобаў перасьледуюцца па законе.

    Артыкул 2

    Грамадзяне Рэспублікі Беларусь усіх нацыянальнасьцей складаюць беларускі народ, які зьяўляецца носьбітам сувэрэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Ягонае поўнаўладзьдзе рэалізуецца непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады.

    Права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць выключна Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.

    (Астатнія артыкулы, а іх разам усяго 12, знайдзіце самі і пачытайце.)

    [1] Зьмяненьні ў Дэклярацыю ўнесеныя паводле Закону Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі «Аб найменьні БССР і ўнясеньні зьмененьняў у Дэклярацыю Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР і Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР» ад 19 верасьня 1991 году.
  • Дык што было ?
    25.08.2024
    Anatol Starkou, дарэчы ... Раз пайшла такая... тэма. Гэтаму выхаду с залы якое было абаснаванне і тлумачэнне?
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Дык што было ? "Гэтаму выхаду с залы якое было абаснаванне і тлумачэнне?"

    Неправильно кушаете политический бутерброд. Обоснование и разъяснение - это не политика. ДЕЙСТВИЕ или ЧТО ТЫ СДЕЛАЛ есть то, что можно обсуждать.
    А то что я ці мы, МарьИванна, 27 ліпеня 1990 года нешта з'елі = выпілі і обоссалісь / абасраліся ды пабеглі з залы ВС у тувалет - гэта не пра палітыку.

    Якое было действа? Фракцыя ЗЯ БэНээФ эманстратыўна выйшла з залы ВС і не галасавала.

    Што магло ад гэтага быць? 1) Не хапіла б галасоў для прыняцця Дэкларацыі і мы беларусы засталіся б адны ў СССР. 2) Але галасоў камуністаў хапіла, Дэкларацыя аб дзярж суверэнітэце была камуністамі прынята, бо БССР - гэта іх дзяржава, якую яны абвясілі 1.01.1919. 3) Зя БэНээФ навекі выкл сам сябе, як паліт сілу, якая абвясціла дзярж суверэнітэт БССР - гэта здрада ўсяго бчб руху, усіх патрыётаў Беларусі, якія дзесяцігоддзямі мелі мэту мець сваю беларускую незалежную дзяржаву. А атрымалі камуністычную.

    А тое што рабяты з Фракцыі ў якасці "абаснавання і тлумачэння" сказалі, что обоссалися ці абасраліся ў той момант, бо нешта з'елі = выпілі і трэба было бегчы ў туалет з залы ВС - гэта для МарьИванны - настаўніцы першага класа бчб паліт школы імя Незалежнасці.
  • Дык што было?
    25.08.2024
    Anatol Starkou, цікавяць ашшчушчэнія. Кшталту "пахла паленым", "Люцыпар паліў паперкі цккпб".
    А так відавочна, што партхознаменклатура БССР скеміла выгоды адсутеасці маскоўскага начальніка.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Дык што было? , Я вельмі паважаю здравых чытачоў Нашай Нівы, каб тут трансляваць ім казкі пра бчб бычка Сярожы ці Зені тых часоў. Гэтыя казкі, якія я ведаю, для зянонаўцаў. А сутнасць тых бчб баяк я перадаў у каменце вышэй.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Дык што было? , и обвела вокруг пальца бчб политическую зя шпану.
  • Скажыце мне
    25.08.2024
    "прастол нацыянальнай свабоды" гэта што такое? І як на яго "узьбіцца"?

    Хто такія "ворагі пад відам дэмакратаў", а хто "дарагія землякі і паважаныя беларусы" ?

    І ўрэшце самае важнае сёння: хто забараніў сэканд-хэнд?
  • Адказ на самае важнае для вас
    25.08.2024
    Скажыце мне, Еўразвяз забараніў сэканд-хэнд. На нн ёсць артыкул.
  • Скажыце мне
    25.08.2024
    Адказ на самае важнае для вас, не для мяне! Майце павагу - для Зянона Пазьняка: боль душы, што трапіў у такое кароткае віншаванне "нам, дарагім беларусам". Але дзякуй! Я ж думаў гэты сэканд забаранілі ворагі, што "ўзьбіліся на прастол нацыянальнай свабоды".
  • Детсад
    25.08.2024
    Не смешите меня, стала незалежнай. На следующий год вступила в ОДКБ, затем в союз с Россией, союзное государство. Ой, не тот тут народ проживает. Не достоин независимости и процветания. Я бы даже назвал нас глупым народом. Ну кто же кветачками диктатуру свергает? Детский сад, а не народ.
  • бабруйчанін
    25.08.2024
    Детсад, лепш у сваёй пясочніцы гуляць пасля зразумеешь.
    Лепш капаць бульбу чым магілы
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    25.08.2024
    бабруйчанін, магілы - ворагам, бульбу - свінням, волю ды незалежнасць літвінам!
  • Детсад, а не народ
    26.08.2024
    бабруйчанін, А факты опровергнуть невозможно. Это такие как вы детский сад.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Суверэнітэт такая весчь, якая другі раз не абвяшчаецца. Гэта незалежнасць сёння ёсць, а заўтра няма - захапіў вораг краіну. Потым прагналі ворага і зноў незалежныя. А дзярж суверэнітэт провозглашается только один раз в истории нации.
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    25.08.2024
    Anatol Starkou, нашая дзяржава атрымала суверэнітэт у 1253 годзе, калі ў Навагрудку Міндоўг стаў каралём літвінаў. А чаму бедаруссы лічаць пачатак утварэння сваёй незалежнай дзяржавы з 1991 году, разумны ды пісьменны чалавек не адкажа. Бо гэтае нейкае цемрашальства.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Каліноўскі - дыктатар Літвы, Я не разумны і не пісьменны беларус, а таму лічу, што беларуская дзяржава ўтварылася 27 ліпеня 1990 года пасля прыняцця легітымным = абраным народам Вярхоўным Саветам 12 склікання, які ў той дзень прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
    Каго ЎВЕСЬ беларускі народ выбіраў у якасці ўлады ў 1253 ці ў 1918 я ня ведаю.

    Яшчэ раз: дзяржава - гэта ўлада, беларуская дзяржава - беларуская ўлада. Менавіта беларускім быў ВС 12 склікання, абраны беларускім народам, і менавіта беларускай была яго ўлада 27 ліпеня 1990 года, калі ВС прыняў Дэкларацыю аб дзярж суверэнітэце БССР.
  • Мемуары
    25.08.2024
    Anatol Starkou, 27 Ліпеня 1990 - добры дзень. Але раней было 25 Сакавіка.
    Рэч ў тым што было. А двойчы не аб'яўляецца. Іначай пасля кожнай акупацыі будзем вымушаныя новы дзень прызначаць. Новы дэпутат - новае Свята. Паводле гэтай логікі і 3 ліпеня прыпомнілі.
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Мемуары, Не вумнічайце. Новы ВС - новая Сьвета.
  • Трэб
    25.08.2024
    Пазьняк - геній, а пасрэднасьці геніяў не разумеюць альбо ненавідзяць. На то яны і пасрэднасьці. Улада маскаля - гэта ўлада зусім здэградаваных пасрэднасьцяў, таму для йіх Пазьняк найпершы вораг. Адносіны да Пазьняка - гэта лакмусавая паперка для праверкі на пасрэднасьць, для праверкі на палітычнае глупства ці розум, для праверкі на палітцемрашальства ці палітадукаванасьць. Людзі ня хочуць вучыцца, але прыйдзецца, бо, калі маскаль пачынае бамбіць твой дом, то неяк адразу галава думаць пачынае ў пазьнякоўскім правільным кірунку, нават у пасрэднасьцяў.
    Таму, як казаў Раман Бяссмертны, "Думаю, наперадзе нас чакае пот і кроў.".
  • Anatol Starkou
    25.08.2024
    Трэб, "Адносіны да Пазьняка - гэта лакмусавая паперка для праверкі на пасрэднасьць"

    Прабачце, yне на Пазьняка, а на задніцу Пазьняка. Менавіта яе памер для вас супадае з памерам нашае, а не вашай Беларусі.
  • Трэбы і малітвы.
    26.08.2024
    Трэб, паспрабуйце ў сваім панегірыку слова "Пазьняк" замяніць на слова "Лукашэнка". А слова "маскаль" на слова "калектыўны захад". І прачытайце яшчэ раз.
  • Янка
    26.08.2024
    З днём незалежнасці, Беларусь!
  • Anatol Starkou
    26.08.2024
    ИТОГО:
    За апошняе стагоддзе з 01.01.1919 года, калі беларускія бальшавікі абвясцілі ў Смаленску аб стварэнні БССР, беларускi народ толькi аднойчы быў датычны да тварэння сваёй гісторыі на сваёй зямлі, ды i то ўскосна, калi 04.03.1990 года выбраў дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія 27.07.1990 года прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
    Нi да чаго больш былая і існая беларуская камуністычная бальшавіцкая ўлада нават блізка беларускi народ не падпускала, не падпусціла і не падпусціць у бліжэйшай лукашысцкай будучыні.
    Дзякуй, табе Зяноне, за наша шчаслівае лукашысцкае быццё, да якога ты меў дачыненне, калі 27 ліпеня 1990 года выйшаў з Фракцыяй Зя БэНээФ з залы ВС і не галасаваў за Дэкларацыю, тым самым здаў беларускім бальшавікам БССР, а праз год у 1992-м, маючы за плячыма 450 тыс паплечнікаў падпісантаў патрабавання твайго ж ЗЯ БэНээФ аб пераабранні камуністычнага ВС 12 склікання, не прызваў гэтыя тысячы паплечнікаў на плошчу Незалежнасці, каб яны сваёй прысутнасцю на плошчы дапамаглі Фракцыі і ВС прыняць дату правядзення рэферэндуму аб перавыбарах ВС, што адпявадала тагачаснаму Закону, і тым самым беларусы і беларускі на плошчы спрыялі б усталяванню ў РБ двухпартыйнай дэмакратыі КПБ і БНФ. Толькі Фронт быў бы сапраўды БЕЛАРУСКІМ НАРОДНЫМ ФРОНТАМ, а не ЗЯ БэНээФ, як пры табе, Зяноне. Бо ім кіраваў бы дэмакратычны Савет БНФ.
    А сёння маем тое, што маем сёння - частка нацыі ў замежжы, частка ў амерыканцы ды на Акрэсціна, а частка ціха схаваліся на Бацкаўшчыне, як мышы пад лаўкай. Дзякуй, Зяноне, за тваё цудоўнае адраджэнне нацыі.
    Прыходзь у нашу палітыку яшчэ.
  •