Вайна2828

Беларусь канцэнтруе войскі каля паўднёвай мяжы — МЗС Украіны

Паводле інфармацыі спецслужбаў Украіны, Беларусь пад выглядам вучэнняў канцэнтруе ў Гомельскай вобласці значную колькасць асабовага складу і ваеннай тэхнікі. Таксама зафіксавана прысутнасць наймітаў былой ПВК «Вагнер».

Заяву апублікавала Міністэрства замежных спраў Украіны. 

Украінскае ведамства заяўляе, што Узброеныя сілы Беларусі пад выглядам вучэнняў канцэнтруюць у Гомельскай вобласці каля паўночных межаў Украіны значную колькасць асабовага складу, у прыватнасці сіл спецыяльных аперацый, узбраення і ваеннай тэхнікі, у тым ліку танкі, артылерыю, супрацьпаветраную зброю, авіяцыйныя ракеты, сродкі СПА і інжынернае абсталяванне.

Таксама зафіксавана прысутнасць наймітаў былой ПВК «Вагнер».

МЗС Украіны звяртае ўвагу, што правядзенне вучэнняў у памежнай зоне і ў непасрэднай блізкасці ад АЭС, Чарнобыльскай АЭС стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы ў цэлым.

«Мы заклікаем афіцыйных асоб Рэспублікі Беларусь не дапускаць трагічных памылак для ўласнай краіны пад ціскам Масквы, а яе ўзброеныя сілы спыніць недружалюбныя дзеянні і адвесці войскі ад дзяржаўнай мяжы Украіны на адлегласць, якая перавышае радыус дзеяння наяўных у Рэспубліцы Беларусь сістэм агню».

Ведамства падкрэслівае, што Украіна ніколі не рабіла і не збіраецца рабіць ніякіх недружалюбных дзеянняў супраць беларускага народа.

«Папярэджваем, што ў выпадку парушэння Беларуссю дзяржаўнай мяжы Украіны наша дзяржава прыме ўсе неабходныя меры для рэалізацыі права на самаабарону, гарантаванага Статутам ААН. Пры гэтым усе канцэнтрацыі войскаў, вайсковыя аб'екты і шляхі забеспячэння на тэрыторыі Беларусі будуць законнымі аб'ектамі для Узброеных сіл Украіны».

«Беларускі Гаюн» сцвярджае, што цяперашняя эскалацыя абстаноўкі на мяжы ставіць не ваенныя мэты, а інфармацыйныя і палітычныя.

Паводле інфармацыі канала, групоўка, сканцэнтраваная каля паўднёвай мяжы, складае каля 1100 чалавек асабовага складу, што не нясе пагрозы для Украіны. Да таго ж беларускія войскі размешчаны на глыбіні да 50 кіламетраў ад мяжы.

Каментары28

  • ром
    25.08.2024
    правильно и делают!! побольше туда войск!! в рф курскую границу проспали..
  • Acab
    25.08.2024
    Тыдзень таго падлукашэнкі страшылі перадэслякацыяй, тут зь іх рагаталі.
    Зараз урср занепакоілася.
    А я ні падлукашэнкам, ні урср адзінамаратонцам ня веру.
    І нікому ня зычу верыць дзяржслужачым.

    А пра войскі я ня ведаю проста, дзе яны
  • Acab
    25.08.2024
    Не па тэме, як бачу ўрбаніста - сьлінкі цякуць на такую цэнтраплянавую слодыч.
    Загадка: чым розьніцца ўрбаніст ад старшыні райвыканкаму?
    Старшыня райвыканкаму цэнтральна плянуе чалаветнікі, а ўрбаніст вылузаецца паказаць, што паводле яконае схеме гадаванцам будзе ўлежней

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →