Грамадства1515

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Амаль двое сутак у 105-тысячным Мазыры і раёне не маглі аднавіць электразабеспячэнне пасля стыхіі, якая абрынулася на рэгіён 14 ліпеня. Абясточанымі аказаліся большая частка паўднёвага захаду Гомельскай вобласці — гэта не толькі Мазыршчына, але і Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі раёны.

Фота: Мінэнерга

У прыватнасці, у Мазыры з-за адсутнасці электрычнасці больш за суткі не было вады — мясцовым жыхарам даводзілася стаяць у вялізных чэргах да аўтацыстэрнаў з вадой. Не працуюць халадзільнікі, сапсаваныя прадукты, немагчымасць зарадзіць мабільныя тэлефоны — гэта толькі частка праблем, якія адчулі мазыране. Чаму так доўга ў раён не маглі вярнуць электразабеспячэнне, даведаўся «Флагшток». 

@nashaniva Чаму ў Мазыры два дні не маглі аднавіць электрычнасць? #мозырь #мазыр #ливень #ураган #новостимозырь #гомельскаяобласть #буря #калинковичи #вода #электричество #беларусь #нашаніва ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Мазыршчына аказалася абясточанай з-за паваленай апоры лініі электраперадач 330 кілавольт — праз гэта лінія аказалася адключаная. А падаць электрычнасць з іншай вобласці аказалася немагчымым, растлумачыў мясцовы энергетык: 

«Па-добраму, буйныя падстанцыі паміж сабой закальцаваныя, і Мазыр з Гомелем быў закальцаваны праз тэрыторыю Украіны. У пачатку вайны лінію Гомель — Чарнігаў украінцы адключылі. Таму закальцоўкі ў нашай вобласці фактычна няма», — распавёў спецыяліст.

Схема Белэнерга, на якой бачна закальцоўка лініі Мазыр — ЧАЭС — Чарнігаў — Гомель

У 2022 годзе энергетыкі пачалі спешна карэктаваць сітуацыю і рабіць іншую закальцоўку: будаваць ЛЭП з Мазыра і Петрыкава — на Салігорск. Яе да гэтага часу не ўвялі ў эксплуатацыю: 

«Імаверная прычына — праблемы з экалагічнай экспертызай. Атрымліваецца, закальцоўкі няма, лінія абвалілася — і ўсё, катастрофа».

Таму жыхарам раёна, прадпрыемствам, медустановам прыйшлося чакаць, пакуль адновяць апоры ЛЭП, але энергетыкі сваімі сіламі гэта зрабіць не могуць — патрэбная спецыялізаваная арганізацыя. 

Яе ў тэрміновым парадку выклікалі, аднак з-за бюракратыі палова дня не дапускалі да працы:

«Ні ў каго не хапіла смеласці часова заплюшчыць вочы на ​​шматлікія інструкцыі, каб хутчэй даць допуск на працы і як мага хутчэй прыступіць да ліквідацыі наступстваў аварыі». 

Як паведаміла Мінэнерга, толькі ў 10 гадзін раніцы 16 ліпеня электраэнергія пачала паступаць на Мазырскую ЦЭЦ.

Каментары15

  • Як паведаміла Мінэнерга,
    16.07.2024
    у нас обед. с 23:59 до 00:01
  • Так будет правильнее
    16.07.2024
    Лукашенко - это бюрократия и война
  • ўмка шоссот шоссят шосты
    16.07.2024
    лозунг типа победы над коррупцией уже не прокатывае? не?
    значыць пойдзем са следушчым лозунгам - пабядзиць бюракратыю

    хьо за ?

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця4

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

«Хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці». 21-гадовая жыхарка Латвіі сабралася пераехаць у Беларусь30

У Маскве замест памерлага беларускага святара па-беларуску служыць армянін2

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі10

У Віцебску машына пранеслася ў лічаных сантыметрах каля пешахода ВІДЭА

Пракуратура праверыла фермы Гомельшчыны. Факты жахлівыя7

У Польшчы затрымалі беларуса па падазрэнні ў спробе падпалу ў Гданьску

У акупаваным Севастопалі падарвалі машыну. Загінуў капітан 1-га рангу Чарнаморскага флота

Названы самы сэксуальны мужчына 2024 года12

Расіяне ўпершыню за 73 дні масіравана атакавалі Кіеў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця4

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →