Грамадства44

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

Былы кіраўнік прадпрыемства «Пінскдрэў» Ларан Арыніч цяпер жыве ў Беластоку, дзе з ім паразмаўляла выданне Most. Ён трапіў у апалу пасля таго, як на прадпрыемстве, якое Арыніч узначальваў, адбыўся выбух з чалавечымі ахвярамі, і ўратаваўся ад беларускай турмы толькі своечасова выехаўшы за мяжу. 

бывший гендиректор «Пинскдрева»

Выбух на «Пінскдрэве» адбыўся 25 кастрычніка 2010 года, у выніку яго загінулі 14 чалавек. Трагедыя адбылася на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» — сумесным прадпрыемстве, створаным у 2004 годзе. 

Ларан Арыніч некалькі разоў падкрэслівае, што не меў дачынення да «Пінскдрэў-ДСП» — гэта было юрыдычна і адміністрацыйна незалежнае прадпрыемства, якое арандавала ў «Пінскдрэва» памяшканні.

Вінаваціць у тым, што адбылося, ён партнёраў «Пінскдрэва», якія кіравалі гэтай фірмай — кіраўніка кіпрскай кампаніі «Далія Трэйдынг КО Лімітэд» беларуса Аляксандра Якубеню і дырэктара вытворчасці, па словах Арыніча, сябра Якубені Леаніда Логвіна.

Ларан Арыніч лічыць, што кіраўніцтва Беларусі скарысталася з трагедыі, каб прыбраць да рук «Пінскдрэў» — самае паспяховае прадпрыемства ў галіне, ды яшчэ і прыватнае. 3 студзеня 2011 года Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім «Пінскдрэў» стаў належаць канцэрну «Беллеспаперапрам», які падпарадкоўваецца Кіраўніцтву спраў прэзідэнта.

Абвінавачванне ў халатнасці Ларану Арынічу выставілі толькі 24 лютага 2011 года. Пасля таго знаёмыя і сябры параілі яму выехаць за мяжу, што ён і зрабіў.

Выязджаў у Маскву на машыне дачкі, а адтуль, знаходзячыся, як ён сцвярджае, у перадінфарктным стане, паехаў спачатку ў кардыялагічны цэнтр у Рыгу, а пасля ў Друскенікі. Некаторыя час жыў у Варшаве, пасля ў польскім Радаме ў далёкага сваяка, а калі пабачыў, што той стаў яго абкрадаць, пераехаў у Беласток, дзе жыве на здымнай кватэры з 2013 года.

Былы гендырэктар, з ягоных слоў, жыве за кошт польскай сацыяльнай дапамогі — каля 500 даляраў пенсіі, — якая ідзе на аплату жылля і куплю лекаў. Таксама яму дапамагаюць траюрадны пляменнік і маладая сям'я, якая ў таго працуе. Акрамя таго, грошы прывозяць дочкі і сябры, калі прыязджаюць у госці.

Беларуская маёмасць Арыніча знаходзіцца пад арыштам: дом, лецішча і двухпакаёвая кватэра, якую ён купіў унуку. Не засталося ў валоданні і акцый «Пінскдрэва».

Знаходзячыся ў Польшчы, Арыніч вёў перапіску са следствам, спрабуючы даказаць сваю невінаватасць. Яго запрашалі прыехаць назад у Беларусь, але ён на гэта не наважыўся. Тады яго аб'явілі ў вышук Інтэрпала і два разы спрабавалі затрымаць: адзін раз у Польшчы ў 2012-м, а другі ў Італіі ў 2013-м.

Пасля некалькіх дзён у польскім следчым ізалятары ён перажыў інсульт, а ў італьянскай турме мужчыну нават спадабалася, бо да яго там было «паважлівае стаўленне, хоць там і забойцы сядзелі». Пабытовыя ўмовы былі добрыя, а ежу прывозілі з рэстарана. 

Абодва разы выдаваць Ларана Арыніча Беларусі польскія і італьянскія ўлады адмовіліся.

У 2016 годзе Следчы камітэт паведаміў Арынічу, што вышук у дачыненні да яго спынены, а мера стрымання змененая з заключэння пад варту на хатні арышт. Яго зноў запрашалі вярнуцца ў Беларусь, і зноў ён адмовіўся. Але пагадзіўся прыйсці на допыт у Беластоку, для чаго ў Польшчу адкамандзіравалі старшага следчага па асабліва важных справах Аляксандра Новікава.

Арыніч адказаў на ўсе пытанні ў пракуратуры Беластока ў прысутнасці Новікава. Той ні ўва што не ўмешваўся, а напрыканцы прапанаваў Арынічу напісаць заяву аб памілаванні. Але ён адмовіўся, сказаўшы, што не лічыць сябе вінаватым. Пасля таго, як сцвярджае былы гендырэктар, з ім ніхто больш не звязваўся.

Вярнуцца ў Беларусь ён хоча і спадзяецца, тым больш што тэрмін даўніны па ягоным артыкуле — 15 гадоў, якія неўзабаве мінуць. Але паедзе Арыніч на радзіму толькі калі будзе ўпэўнены, што абвінавачанне сапраўды знята: «Будзе бачна, можа быць, я да таго часу вярнуся на радзіму ў труне».

Нядаўна ён напісаў чарнавік ліста ў прэзідыум Усебеларускага народнага сходу і прапанаваў чатыром сваім былым супрацоўнікам, якія ўжо на пенсіі, сабраць подпісы пад гэтым лістом.

«Усе адказалі «не». Сказалі мне, што не час, магчыма, у наступным годзе. А што ў наступным годзе, я ўжо і не стаў пытацца», — падсумоўвае Арыніч.

Каментары4

  • каштан на набережной
    16.07.2024
    то что отказался признать себя виновным в обмен на помилование многого стоит... Человек. За всё должен отвеxfnmчать главный инженер.
  • Индеец
    18.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Чытаем уважліва
    18.07.2024
    каштан на набережной,
    "Нядаўна ён напісаў чарнавік ліста ў прэзідыум Усебеларускага народнага сходу і прапанаваў чатыром сваім былым супрацоўнікам, якія ўжо на пенсіі, сабраць подпісы пад гэтым лістом."

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →