Учора праз буру ў Мазыры знікла электрычнасць і вада. Зранку паведамлялася, што ў горадзе арганізавана два пункты, дзе можна ўзяць ваду. Днём улады паведамілі, што такіх пунктаў ужо шэсць.
У мясцовым канале «Мазыр» з’явілася відэа чаргі каля ГЦ «Апельсін».
Таксама аўтацыстэрны з вадою знаходзяцца па адрасах:
- РВС (Малініна, 8);
- крама «Дары ад зары» (Прытыцкага, 1);
- крама «Санта» (Інтэрнацыянальная, 48);
- крама «На Ростанях» (насупраць рынка «Прывоз»);
- Мазырскі тубдыспансер (Катлаўца, 26).
Людзі ў каментарах скардзяцца, што машын з вадой у 100-тысячным горадзе павінна стаяць больш.
У Гомельскім аблвыканкаме плануюць, што вада ў горадзе з'явіцца сёння.
Мясцовы тэлеканал дадае, што сувязь ёсць каля будынка Белтэлекама. А ўнутры будынка можна зарадзіць тэлефон.
Каментары