Вайна22

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца

«Праблемы ёсць, яны маюць тэндэнцыю да абвастрэння», — кажа кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі.

Кірыл Буданаў. Фота: РБК-Украіна

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў пракаментаваў пагрозу наступу акупантаў на поўначы Украіны, улічваючы жаданне Крамля мабілізаваць яшчэ 300 тысяч расіянаў, піша РБК—Украіна.

«Калі я пачну адказваць на гэтае пытанне (пра атаку РФ з поўначы), мы з вамі яшчэ справакуем паніку. Скажам так: праблемы ёсць, яны маюць тэндэнцыю да абвастрэння», — сказаў ён, дадаўшы, што «катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца.

Гэты адказ стаўся пасля пытання журналіста аб тым, ці паўплываюць планы Крамля мабілізаваць 300 тысяч расіянаў на наступ акупантаў на ўсходзе і поўначы ў найбліжэйшыя месяцы.

«Разумееце, гэта такая для мяне трохі анекдатычная сітуацыя. Бо, калі ўсе два гады крычалі, што цяпер з поўначы будзе атака, мы ўсім казалі, што гэтага не будзе. Нічога не было. У той момант, калі мы сказалі, што цяпер будзе атака з поўначы, усё адразу — а можа, не будзе? — адказаў на гэта Буданаў.

Пры гэтым кіраўнік ГУР не стаў удакладняць, пра якія кірункі на поўначы ідзе гаворка.

«Я ўжо казаў камусьці з заходняй прэсы: добрых навін у мяне ў гэтым годзе шмат не будзе, на жаль», — канстатаваў Буданаў.

Каментары2

  • Бяда 1994
    13.07.2024
    Кiрункi ясна якiя, вусатую ж-пу выкарыстаюць для вайны з Украiнай.
  • имя ему Дрозды
    13.07.2024
    лукаармия это ничто, пьяницы разбегутся как только услышат пук ракеты.... Наиболее умные просто пойдут на Дрозды... И это агрофюрер понимает.

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →