Грамадства1212

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча

Каардынацыйная рада, можна сказаць, абрала сваё кіраўніцтва. Пакуль што адбылося толькі вылучэнне кандыдатаў на пасады спікера і віцэ-спікера, ужо можна ўпэўнена гаварыць, хто імі стане. Бо выбары як на адну, так і на другую пасады безальтэрнатыўныя. 

Станіслава Гліннік. Фота: Люстэрка

Адзіным сябрам Каардынацыйнай рады, які вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка гэтай структуры, стала прадстаўніца спісу «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» Анжаліка Мельнікава. Гэта прагназавалася і раней. 

На пасаду ж віцэ-спікеркі безальтэрнатыўна балатуецца Станіслава Гліннік, якая прадстаўляе спіс «Еўрапейскі выбар». 

Станіславе Гліннік 29 гадоў. Яна нарадзілася ў сям'і архітэктара Вадзіма Глінніка і кампазітаркі Алёны Шушкевіч. А найбольш знакаміты з яе роду — фізік і палітык Станіслаў Шушкевіч — старшыня Вярхоўнага Савета XII склікання, першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Які, дарэчы, у свой час перад тым, як стаць спікерам парламента, нейкі час пабыў яго віцэ-спікерам.

@nashaniva унучка Станіслава Шушкевіча стане віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады #беларусь #1994 #незалежнасць #независимость #президент #шушкевіч #кр #нашаніва ♬ Artificial Intelligence - Melodality

Станіслава Гліннік вучылася ў Ліцэі БДУ, Варшаўскім універсітэце, цяпер працягвае навучанне ў Варшаўскім універсітэце прыродазнаўчых навук.

Працавала ў няўрадавых арганізацыях, была супрацоўніцай Сакратарыята Каардынацыйнай рады. З канца 2023 года стала асабістай памочніцай Святланы Ціханоўскай.

Галасаванне па кандыдатурах Мельнікавай і Гліннік будзе адбывацца на працягу 24 гадзін у спецыяльным тэлеграм-канале КР. Такім чынам, яго вынікі будуць вядомыя ўвечары 11 ліпеня.

Каментары12

  • Офісы-кабінеты
    10.07.2024
    Станіслава Гліннік з канца 2023 года стала асабістай памочніцай Святланы Ціханоўскай./
    А чаму народу не паведамляюць, хто ў тых офісах-кабінетах працуе. Толькі выпадкова дазнаемся, калі які-небудзь Кавалеўскі сыходзіць з офіса і забірае з сабой яго чальцоў.
  • Офісы-кабінеты
    10.07.2024
    А дзе падзел уладаў? Ізноў офісы-кабінеты займаюць ключавыя пасады.

    Аабістая памочніца Святланы Ціханоўскай (а значыць, падпісала NDA кіраўніка офіса Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага аб неразгалошванні, а інакш штраф 30 тысяч еўра) безальтэрнатыўна балатуецца на пасаду віцэ-спікеркі Каардынацыцнай Рады.
  • Лявон
    10.07.2024
    А каму цікавы гэнтыя ўсе рады, гурткі ды грантасмокі?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы12

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы12

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →