У Саудаўскай Аравіі знайшлі спосаб, як абараніць паломнікаў у Мекку ад 50-градуснай спёкі
У мячэці ў Меццы будуць усталяваныя самыя вялікія ў свеце складныя парасоны, прызначаныя для абароны паломнікаў падчас здзяйснення абрадаў хаджу, паведамляе Saudi Gazette.
Гэтыя меры прымаюцца ў сувязі з рашэннем Саудаўскай Аравіі павысіць узровень бяспекі пасля леташняй трагедыі ў даліне Міна, дзе ў выніку цісканіны загінулі 2200 чалавек.
Інжынеры пачалі ўсталёўваць першы з васьмі высокатэхналагічных складных парасонаў, якія плануецца паставіць цягам найбліжэйшых шасці месяцаў. Кожны парасон будзе мець вышыню 45 метраў і важыць 16 тон.
Купал парасона будзе абсталяваны вялікімі гадзіннікамі, маніторамі з інфармацыяй для паломнікаў, кандыцыянерамі і камерамі назірання.
Усяго восем парасонаў закрыюць плошчу ў 2400 квадратных метраў. Акрамя таго, па ўсёй мячэці будуць устаноўленыя 54 невялікія парасоны.
Перыяд здзяйснення хаджу прыпадае на пачатак верасня, калі тэмпература можа дасягаць 50 градусаў.
Каментары