Грамадства99

30 гадоў таму Лукашэнку абралі прэзідэнтам

10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур першых прэзідэнцкіх выбараў, у выніку якога Аляксандр Лукашэнка перамог прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча і стаў прэзідэнтам краіны.

Другі тур адбыўся 10 ліпеня, а ўступіў на пасаду 20 ліпеня. Wikimedia Commons

З таго часу ён афіцыйна перамагаў на выбарах яшчэ пяць разоў: у 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2015-м і 2020-м гадах.

Прычым абвяшчэнне вынікаў у 2006-м, 2010-м і 2020-м прыводзіла да пратэстаў.

У 2006 годзе на Кастрычніцкай плошчы ўзнік намётавы гарадок, які быў знішчаны ў ноч на 24 сакавіка, праз адміністрацыйныя арышты прайшлі дзясяткі чалавек.

19 снежня 2010 года масавая дэманстрацыя была разагнаная на плошчы Незалежнасці, некалькі сотняў чалавек былі затрыманыя, у тым ліку і сем кандыдатаў у прэзідэнты. Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч былі асуджаныя да рэальных тэрмінаў. Уладзімір Някляеў правёў месяц за кратамі, Алесь Міхалевіч — два месяцы ў турме. Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Ус і Рыгор Кастусёў былі затрыманыя на нейкі час, але потым выпушчаныя.

Фота: Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Фальсіфікацыя вынікаў выбараў у 2020 годзе наогул прывяла да нечуваных пратэстаў, якія доўжыліся некалькі месяцаў.

Адначасова з пратэстамі пачаліся масавыя рэпрэсіі, дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз адміністрацыйныя арышты і штрафы, тысячы — праз СІЗА і калоніі, дзясяткі тысяч, калі не сотні тысяч былі вымушаныя эміграваць. Рэпрэсіі не спыняюцца і сёння.

Каментары9

  • База
    10.07.2024
    Сутнасьць рэжыму ў Беларусі: Як спецслужбы Расеі прывялі Лукашэнку да ўлады.

    https://youtube.com/watch?v=uSqoHOV-CMw
  • База
    10.07.2024
    Сутнасьць рэжыму ў Беларусі: Ідэалогія рускага нацызму, чаму Лукашэнка знішчае і ўсё беларускае: нацыянальныя сімвалы, адукацыю на беларускай мове знішчыў ад самага пачатку свайго знаходжання ва ўладзе, беларускія кнігі прызнае "экстрэмісцкімі", знішчыў беларускія выдавецтвы, таварыства беларускай мовы, пераследуе беларускіх нацыяналістаў, забіў у турме нацыянальнага дзеяча Алеся Пушкіна і гэтак далей.
    https://youtube.com/watch?v=smAKul3e_zI
  • Помнім усё
    10.07.2024
    $, многія крычаць, што "трэба маладых прэзідэнтаў, а не старпёраў". Ну вось, абралі маладога, 39 гадоў. (І цяпер не адарвеш яго сінія пальцы ад прэзідэнцкага крэсла ўжо 30 гадоў! Старпёр 70-80+ ужо даўно б сам памёр!)
    Пад яго абранне нават Канстытуцыю перапісалі, бо было можна толькі тым, хто 40+ ў кандыдаты ісці. А зрабілі 35+.
    А пад каго зрабілі? Усе астатнія кандыдаты 1994 года былі старэйшыя за 40+. Вось і думайце: выпадкова перапісалі Канстытуцыю, ці канкрэтна пад Лукашэнку. Які адзіны з кандыдатаў быў малодшы, меў толькі 39 год і не ўпісваўся па ўзросце.
    Узнікае ў вас усіх пытанне: гэта выпадкова было зроблена, ці Лукашэнку вялі ад самага пачатку спецслужбы і пад яго нават канстытуцыю перапісалі ПЕРАД выбарамі 1994 года?

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла8

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

«Масад» планаваў падрыў пэйджараў «Хезбалы» з 2015 года2

«Аддала амаль 3500 даляраў». Як беларусы з Мінска, Польшчы і ЗША ездзяць лячыць зубы ў Турцыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →