Меркаванні2020

Збег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсці інакш

Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка часта і не заўсёды да месца паўтарае фразу «Час выбраў нас». Хто тут каго выбраў — пытанне філасофскае. Але вядома, што каб палітык стаў гістарычнай постаццю, абавязкова трэба апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы. Менавіта гэта здарылася 30 гадоў таму падчас першых прэзідэнцкіх выбараў, піша на сайце Радыё Свабода палітолаг Валер Карбалевіч.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбыўся 10 ліпеня 1994 года, інаўгурацыя — 20 ліпеня 1994 года

Трыюмф Лукашэнкі — вынік бяздарнай дзейнасьці кіроўнай на той час «партыі ўлады»

Для абсалютнай большасьці палітызаванай публікі зыход прэзыдэнцкіх выбараў выявіўся нечаканым. Бо на пачатку кампаніі ў Лукашэнкі не было падтрымкі ні дзяржапарату, ні партыйных структураў, ні буйнога бізнэсу.

Прэм’ер Вячаслаў Кебіч быў так упэўнены ў сваім посьпеху, што на адной з нарадаў паблажліва казаў пра Лукашэнку: «Гэта будучы віцэ-прэмʼер па сельскай гаспадарцы».

У канцы лютага 1994 году самае масавае выданьне ў краіне «Народная газета» пісала: «Шанцы ў любога кандыдата, які выступіць супраць Вячаслава Кебіча, …мінімальныя». За тры месяцы да выбараў тая ж газэта прагназавала: зьбяруць 100 тысяч подпісаў для вылучэньня Вячаслаў Кебіч, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч «і нават кажуць пра маленькі-маленькі шанец у народнага дэпутата Аляксандра Лукашэнкі».

Паводле ўспамінаў адной з важных фігураў у атачэньні Лукашэнкі той пары — Аляксандра Фядуты — ніхто ў ягонай камандзе, уключаючы самога кандыдата, да канца ня верыў, што ўдасца сабраць неабходную для вылучэньня колькасьць подпісаў.

То бок перамога Лукашэнкі хоць і зьяўлялася заканамернай, аднак не была гістарычна наканаванай. Тут здарыўся такі зьбег абставінаў, які можна было прадухіліць.

Трыюмф Аляксандра Лукашэнкі — вынік бяздарнай дзейнасьці кіроўнай на той час «партыі ўлады», каманды Вячаслава Кебіча, якая дрэнна разумела лёгіку палітычных працэсаў у постсавецкую, адносна дэмакратычную эпоху.

У сваіх мэмуарах («Искушение властью: из жизни премьер-министра». Минск, 2008, с. 20) Кебіч сьцьвярджае: «Ці мог я не прайграць? Канечне, мог. Калі б напоўніцу задзейнічаў, прычым на зусім законных падставах, адміністрацыйны рэсурс, як гэта робіцца цяпер у нас, у Расеі, іншых краінах. Не зрабіў гэтага па дурасьці. Я паспадзяваўся на свой штаб, штаб паспадзяваўся на мясцовую ўладу, мясцовая ўлада паспадзявалася на «авось»».

Некалькі разьвілак

Сапраўды, напярэдадні і падчас тых прэзыдэнцкіх выбараў было некалькі ростаняў, калі падзеі маглі пайсьці ў зусім іншы бок. Пры ўмове, што палітыкі здолелі б пралічваць наступствы сваіх рашэньняў.

Першая разьвілка была ў момант, калі Вярхоўны Савет XII скліканьня зацьвердзіў Аляксандра Лукашэнку кіраўніком антыкарупцыйнай камісіі.

Лукашэнка стаў кампраміснай фігурай у супярэчнасьцях паміж рознымі групоўкамі парлямэнту. І выкарыстаў гэтую пасаду нават не 100, а на 200 адсоткаў, стварыўшы вобраз галоўнага барацьбіта з карупцыяй. Бяз гэтага вобраза ў яго не было ніякіх шанцаў на перамогу, бо не было за што зачапіцца, не было гісторыі посьпеху.

А прызначыўшы Лукашэнку «галоўным антыкарупцыянэрам», улада і апазыцыя сваімі рукамі стварылі джына, які праз пэўны час выскачыў з бутэлькі.

Аляксандр Лукашэнка, кандыдат у прэзідэнты, камуніст Васіль Новікаў і прэм'ер Вячаслаў Кебіч

Другая разьвілка здарылася тады, калі абмяркоўвалі праект Канстытуцыі. У першапачатковым варыянце гэтага дакумэнту было вызначана, што прэзыдэнтам можа стаць грамадзянін Беларусі, не маладзейшы за 40 гадоў. Лукашэнка дасягаў гэтага ўзросту толькі 30 жніўня 1994 году.

Гэта значыць, у выпадку прыняцьця гэтага артыкула ў такім варыянце Аляксандар Рыгоравіч ня змог бы ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у чэрвені 1994 году ў якасьці кандыдата.

Аднак чальцы каманды Лукашэнкі здолелі пераканаць пракебічаўскую большасьць Вярхоўнага Савету памяняць гэты артыкул Канстытуцыі. Сутнасьць іх звароту да апанэнтаў была вельмі прымітыўная: «Вы што, баіцеся Лукашэнкі?». І гэта спрацавала.

У выніку ўзроставую плянку для кандыдатаў у прэзыдэнты панізілі да 35 гадоў. Як пісаў у сваіх успамінах былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, які быў тады дэпутатам Вярхоўнага Савету, «Кебіча, як кажуць, узялі на падначку, як падлетка падчас дваровай бойкі: ты што, баісься, ты што, слабы?!».

Беспакаранае парушэньне заканадаўства

У ходзе выбарчай кампаніі Лукашэнка некалькі разоў парушаў заканадаўства. Падчас збору подпісаў у падпісных лістах ён прывёў недакладныя зьвесткі аб сваім месцы жыхарства і займанай пасадзе. Згодна з дакумэнтамі (пашпарт і працоўная кніжка), кандыдат павінен быў напісаць, што пражывае ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну і працуе дырэктарам саўгаса «Гарадзец» (у тыя гады дэпутаты не вызваляліся ад асноўнай працы). А ў рэальнасьці ў падпісных лістах было напісана, што Аляксандар Лукашэнка жыве ў Менску і зьяўляецца дэпутатам Вярхоўнага Савету. Гэта было сьвядомае парушэньне зь відавочным піяраўскім падтэкстам. Статус кандыдата штучна падвышалі, справядліва мяркуючы, што значная частка электарату не захоча бачыць у прэзыдэнцкім крэсьле дырэктара правінцыйнага саўгаса.

Другі момант. Згодна з выбарчым заканадаўствам дзяржава выдзяляла кожнаму зарэгістраванаму кандыдату па 20 млн рублёў. Аднак 10 чэрвеня 1994 году на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль, у фургоне якога знаходзілася 20 тон агітацыйных матэрыялаў (65 тысяч каляровых плякатаў з партрэтам і 250 тысяч буклетаў), якія заклікалі галасаваць за Лукашэнку.

Прадукцыя, як сьведчылі суправаджальныя дакумэнты, была надрукаваная ў нямецкім горадзе Гановэры за валюту. Прыблізная цана грузу — каля 100 млн рублёў. Паколькі закон забараняў кандыдатам у прэзыдэнты выкарыстоўваць фінансавую і любую іншую дапамогу з-за мяжы, Лукашэнку маглі пагражаць суровыя санкцыі, аж да зьняцьця з выбарчай кампаніі. Таму прадстаўнікі ягонай каманды пасьпяшаліся адхрысьціцца ад гэтага грузу, заявілі, што ня маюць да яго ніякага дачыненьня, і назвалі тое, што здарылася, правакацыяй.

16 чэрвеня адбыўся знакаміты «лёзьненскі замах». Прадстаўнікі каманды Лукашэнкі паведамілі, што ў кандыдата ў прэзыдэнты нібыта стралялі. КДБ у выніку расьсьледаваньня прыйшоў да высновы, што гэта была дрэнна разыграная інсцэніроўка.

Ужо пасьля першага туру Лукашэнка не ўтрымаўся, каб не ўчыніць чарговы скандал. Ён вырашыў прарвацца ў свой былы кабінэт кіраўніка антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету, закрыты па рашэньні парлямэнту і апячатаны некалькі месяцаў таму. Афіцэры міліцыі, якія ахоўвалі будынак, яго туды не пусьцілі. Пачалася бойка, у выніку якой Лукашэнку парвалі пінжак.

Кожны з гэтых выпадкаў мог стаць падставай для расьсьледаваньня Цэнтральнай выбарчай камісіяй (ЦВК) паводзінаў кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак ня стаў. Бо паўнамоцтвы ЦВК былі прапісаныя ў заканадаўстве неканкрэтна.

Дый імі гэты орган напоўніцу скарыстацца не хацеў. Каманда Кебіча не захацела ці палічыла некарэктным ціснуць на ЦВК і іншыя органы ўлады, каб тыя пакаралі Лукашэнку.

Спробы дыскрэдытаваць Лукашэнку мелі адваротны вынік

Важны момант — пытаньне даверу да палітычных суб’ектаў і мэдыя. Гэты чыньнік згуляў на баку Лукашэнкі. У ягонай праграме ў якасьці слогана гучаў тэзіс: «Хопіць хлусіць народу». Слова «сумленны» рэфрэнам праходзіла празь ягоныя перадвыбарчыя дакумэнты: «сумленная палітыка», «сумленны ўрад» і інш. Самае пікантнае палягала ў тым, што ў афіцыйнай праграме, апублікаванай усімі цэнтральнымі дзяржаўнымі газэтамі, дзе кандыдат горача абвінавачваў усіх у хлусьні, прысвойваў сабе статус самага сумленнага палітыка, утрымліваліся сама менш чатыры хлусьлівыя факты, пакліканыя падфарбаваць ягоную біяграфію.

Сьцьвярджалася, што Лукашэнка «5 гадоў адслужыў у войску», але насамрэч вайсковая служба ў суме заняла тры гады і тры месяцы ягонага жыцьця (1975—1977 і 1980—1982 гады). У праграме пазначана, што кандыдат «два гады кіраваў прамысловым прадпрыемствам», хоць вядома, што ён быў толькі намесьнікам дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў у 1983—1985 гадах. Адзначалася, што на выбарах народных дэпутатаў СССР у 1989 годзе Лукашэнка прайграў Кебічу «ўсяго толькі адзін працэнт галасоў», у той час як насамрэч пройгрыш склаў 5%. У праграме сьцьвярджаецца, што кандыдат, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савету, «адзіны прагаласаваў супраць Белавескіх пагадненьняў», хоць даказана, што ў галасаваньні ён ня ўдзельнічаў.

Усе спробы падкантрольных уладзе мэдыя дыскрэдытаваць Лукашэнку, нават калі яны пісалі праўду, далі адваротны эфэкт. Самы вядомы прыклад — знакамітая гісторыя са стуардэсай.

Па тэлебачаньні паказалі анансаваны загадзя сюжэт пра тое, што падчас візыту беларускай парлямэнцкай дэлегацыі ў Кітай у стуардэсы самалёта зьнік пакет, у якім знаходзіліся фэн, вібратар, каробка цукерак і інш. Потым пакет знайшлі ў рэчах дэпутата Лукашэнкі.

Самае сьмешнае — гэты факт сапраўды меў месца, што пазьней пацьвердзілі дэпутаты Вярхоўнага Савету, якія ляцелі ў гэтым самалёце. Як пакет трапіў у рэчы Лукашэнкі, незразумела.

Але тут спрацавала тое, што сацыёлягі называюць «эфэктам адмоўнай адаптацыі», г. зн. прывыканьне да інфармацыі зь яе адваротным, адмоўным успрыманьнем. То бок гэта такая сытуацыя, калі любы кампрамат у адносінах да фаварыта выбарчай кампаніі працуе яму на карысьць. Так здарылася і тым разам. Паказанаму сюжэту ніхто ня даў веры. Рэзка ўзрасло абурэньне спробамі дыскрэдытаваць папулярнага кандыдата. У выніку практычна ўся маса электарату, якая ня вызначылася дагэтуль, хіснулася да Лукашэнкі.

Кажуць, што гісторыя нічому ня вучыць. Аднак 2020 год паказаў, што беларусы шмат чаму навучыліся. Найперш таму, каб рабіць правільны выбар. Праўда, рэжым Лукашэнкі забраў у народу права выбару. Аднак гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Каментары20

  • Anatol Starkou
    06.07.2024
    Валер Карбалевіч: "...на пачатку кампаніі ў Лукашэнкі не было падтрымкі ні дзяржапарату, ні партыйных структураў, ні буйнога бізнэсу."

    Согласно RU.Википедии, пачатак кампаніі гэта ад 15 красавіка да 2 чэрвеня 1994 года. От "Создания местных комиссий по выборам; выдвижение инициативных групп претендентов на пост президента Республики Беларусь" (15.04) до "Сбор подписей граждан за претендентов" (15.05) и "Регистрация кандидатов" (02.06). ИТОГО: Полтора месяца+.
    Представляете КАКИМ ТОЛКОВЫМ ОРГАНИЗАТОРОМ надо было быть молодому Александру Григорьевичу, чтобы имея за плечами лишь часы да трусы, но не имея "падтрымкі, дзяржапарату, партыйных структураў і буйнога бізнэсу" СТАТЬ в ИТОГЕ ПЕРВЫМ ПРЕЗИДЕНТОМ РБ? Представляете? А Карбалевич не представляет. Потому что все ЭТО ТОГДА было у Лукашенко.

    И вот еще, что не представляет Валер: все высшие посты государственной власти в РБ после победы Александра Лукашенко на выборах 1994 СЛУЧАЙНО заняла наша коммунистическая элита, то есть мафия ЦК КПБ. В'ехали? Случайно КПБ осталась при власти. Благодаря тов Зя.
    Тов Зянон до выборов 1994 рисовался с нами (народом) на улицах, телеэкранах и СМИ о нем писали ВОСЕМЬ ЛЕТ с лета 1988 года, а народ выбрал тов Сашу, о котором узнал (народ) за пару месяцев до выборов-1994, как о Председателе комиссии по коррупции. Вот такіе чудеса были с 1988 по 1994 год.
  • Руслан
    06.07.2024
    Anatol Starkou, За плечами у "молодого Александра Григорьевича" были спецслужбы РФ и их филиал в РБ.
  • Anatol Starkou
    06.07.2024
    Руслан, дык калі ў яго былі за плячыма спецслужбы РФ, чаго вы ў 2020 папёрліся на выбары з прошай Голас сваёй супраць Рыоравіча? Каб легітымізаваць яго ўладу, як у 2001 і 2006 гэта зрабіў Зянон і КХП БНФ?

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча1

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла чэшская беларусістка Францішка Сокалава, дачка славутага Яна Патачкі2

Лукашэнка вярнуўся ў Мінск — на сустрэчу з першай лэдзі Зімбабвэ

Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы адхілены ад пасады пасля расследавання БРЦ2

Новы бойфрэнд Арыны Сабаленкі апублікаваў мілыя фоткі з беларускай тэнісісткай3

Кныровіч: Палітвязні адмовіліся выходзіць на волю. Бо ўмовай можа быць здрада сабе

Польшча перастала прапускаць грузавікі з Беларусі23

Вынесены прысуд хірургу з Бабруйска, з-за памылкі якога памерла жанчына

Халезін распавёў, калі і дзе выйдзе спектакль пра Сныціну са Сныцінай

Ноччу ў небе над Беларуссю бачылі незвычайны абʼект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча1

У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча

Галоўнае
Усе навіны →