На дарогах Беларусі з'явяцца БТРы, «Кацюшы» і вайсковыя грузавікі з расійскімі сцягамі
Праз Беларусь пройдзе расійскі прабег.
На дарогах на ўсходзе Беларусі ў найбліжэйшы час з'явіцца савецкая вайсковая тэхніка з расійскімі сцягамі.
Праз Магілёўскую вобласць пройдзе бронепрабег «Дарога мужнасці», які арганізуецца расійскім «Вайскова-тэхнічным таварыствам» і падтрымліваецца Мінабароны РФ.
Бронепрабег гэтым разам прысвечаны 80-годдзю аперацыі «Баграціён», ён арганізаваны па маршруце Масква — Вязьма — Смаленск — Орша — лукашэнкаўская Александрыя — Магілёў — Масква.
У калоне рухаюцца ГАЗ-69, УАЗ-469, БТР-40, БРДМ-1, БРДМ-2, ЗІЛ-157, ЗІС-151, БН-13нм «Кацюша» і штабная машына ГАЗ-66 Р-142н.
У ранейшыя гады на савецкую тэхніку, якая ўдзельнічала ў прабегу, таксама наносілі Z-сімволіку.
Каментары
Кажуць яны ўжо скончыліся .