Грамадства1515

Мілінкевіч расказаў, колькі працэнтаў галасоў набраў на выбарах 2006 года

«Было адчуванне, што нас падтрымлівае велізарная колькасць людзей».

Alaksandar Milinkievič Аляксандр Мілінкевіч Александр Милинкевич
Аляксандр Мілінкевіч. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Па афіцыйных выніках прэзідэнцкіх выбараў 2006 года адзіны кандыдат ад апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў 6% галасоў па краіне і 10% у Мінску.

У новым выпуску ТОКу, адказваючы на пытанне, колькі ж сапраўды ён набраў галасоў, Мілінкевіч спаслаўся на вынікі экзіт-полаў, якія ў той час праводзіліся як расійскімі, так і беларускімі даследчыкамі. Палітык мяркуе, што набіраў ад 20% да 25% галасоў.

@tokbelarus Ці хочуць беларусы ў Еўропу? Адказвае Аляксандр Мілінкевіч #экономика #политика #объяснение #евросоюз #чиновники #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Зразумела, што я не мог выйграць, але гэта выдатны вынік як на тыя часы з тымі абмежаваннямі, якія былі», — лічыць былы экс-кандыдат у прэзідэнты і дадае, што момантамі яго камандзе здавалася, што ён можа перамагчы.

Па словах палітыка, тады ўлады ў большасці гарадоў дазволілі правесці сустрэчы з выбаршчыкамі. Яны прайшлі ў вялікіх памяшканнях, якія былі цалкам запоўненыя.

«У нас было адчуванне, што нас падтрымлівае велізарная колькасць людзей. Мы ўсё ж былі сярод сваіх людзей, аднадумцаў, прадэмакратычных, прабеларускіх, праеўрапейскіх. І момантамі было пачуццё, што мы можам», — згадвае Мілінкевіч і дадае, што на вынікі выбараў, акрамя асобы кандыдата, значны ўплыў аказвае стан грамадства, яго адносіны да таго, што прапануе кандыдат.

«Нас падтрымала моладзь, больш адукаваныя, больш прадпрымальніцкія людзі. Хутчэй, людзі гарадоў, чым вёсак», — дадае былы экс-кандыдат.

Глядзіце цалкам:

Каментары15

  • Было адчуваньне
    10.07.2024
    Што мы ўсё прасралі... А яшчэ большае - Квітнеючая хутка патрапіць у Guinness Book па колькасьці лідараў без лідэрства і партый і дагоніць колькасьць мянтоў, але гэта іншая ўжо гісторыя)) галоўнае каб прызначылі ці то ў Крамлі, ці то яшчэ дзе... Быццам і ня была ў нас першая ў Эўропе Канстытуцыя.
  • бабруйчанін
    10.07.2024
    Даведка Знаходзячысь на " выселках" у Кіеве будучы дарадца " офіса ермака" М Падаляк працягвал" паскудзіць" у рБ і пісаць " пасквілі" на Мілінкевіча на нацыанальна аэрэнтаваныя кола Беларусі
  • Подоляк
    10.07.2024
    бабруйчанін, вы врёте

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так1

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла8

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →