Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам
Інцыдэнт адбыўся каля 17:40 панядзелка 1 ліпеня ў аўтадарожным міжнародным пункце пропуску «Брэст-Тарэспаль». Мужчына спрабаваў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы без адзення і дакументаў. Памежнікі далі каментар з гэтай нагоды.
«Мужчына паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў пагранічнаму нараду. Праведзены медыцынскі агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага апʼянення», — паведаміў «Спутніку» афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.
Мужчыну прыцягнуць да адказнасці за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржмяжы Беларусі, парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Акрамя таго, у адносінах парушальніка пачата праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 366 КК (гвалт у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).
Затрыманага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разбору.
Яго асоба высвятляецца.
Каментары
Гэта іншае ?