У Глыбокім сілавікі затрымалі мужчыну, які ў «Аднакласніках» рэпосціў навіны «Нашай Нівы»
Ролік з ім апублікаваў праўладны канал.
На відэа мужчына кажа, што ён рабіў рэпосты ў «Аднакласніках» з груп «Наша Ніва», «Беларусь усё пра ўсё» і «Белсат».
Сілавікі напісалі, што мужчына паўстане перад судом за «распаўсюд экстрэмізму» не ўпершыню.
Каментары
1.Аднакласнікі, У кантакце і іншыя расейскія (чытай, фсбшныя) сацсеткі - абыходце за кіламетр
2.Пазбягайце пісаць у сацсетках, якія нейкім чынам патрабуюць аўтэнтыфікацыю з выкарыстаннем SMS альбо тэлефоннага нумара. У т.л. у Telegram.
3.Пазбягайце выкарыстання інсталюемых аплікацый сацсетак, якія не прадугледжваюць алгарытму хуткага разлагавання і якаснай маскіроўкі пратэстнага акаўнта на выпадак раптоўнага захопу прылады.
Па сутнасці - лепшым сродкам пратэстных камунікацый з'яўляюцца старыя WEB-дошкі аб'яваў, карыстацца якімі лепш за ўсё праз VPN і прыватны рэжым браўзера, альбо браўзера кшталту Tor