Навукоўцы распрацавалі дадатак з нейрасеткай, якая распазнае эмоцыі ў катоў і кошак
Дакладнасць працы дадатку ацэньваюць у 95 працэнтаў.
Японскія навукоўцы прэзентавалі дадатак з нейрасеткай, здольны распазнаць эмоцыі болю ў катоў. Аўтары даследавання мяркуюць, што іх распрацоўка дапаможа ветэрынарам у дыягностыцы захворванняў, піша Reuters.
Над дадаткам працавалі навукоўцы прыватнага даследчага ўніверсітэта ў Японіі і Такійскі стартап Carelogy. У дадатак убудаваная нейрасетка на аснове машыннага навучання. Сэрвіс, які дапамагае даведацца, ці адчувае гадаванец боль, навучылі на 6 тысячах фотаздымках з эмоцыямі катоў.
Як паведамляе агенцтва, за апошні год дадаткам скарысталіся больш за 230 тысяч разоў. У выніку дакладнасць яго працы ацанілі ў 95%.
Навукоўцы адзначаюць, што больш за 70% катоў у старым узросце пакутуюць на артрыт і адчуваюць боль, але не могуць паведаміць пра гэта. Як вынік, толькі 2% катоў атрымліваюць паўнавартаснае лячэнне.
У Сінгапуры пасля 35 гадоў забароны дазволяць трымаць катоў у кватэрах
Вучоныя распрацавалі вакцыну, якая дапаможа катам пражыць да 30 гадоў
У Вілейскім раёне святар вымушаны клапаціцца пра катоў, якія засталіся ад памерлай прыхаджанкі
Узмацняюцца патрабаванні да ўвозу ў Еўрасаюз хатніх жывёл з Беларусі
У Салігорску неабыякавыя людзі выратавалі напалоханае кацяня ФОТАФАКТ
Каментары