Намеснік міністра адукацыі растлумачыў, чаму беларуская дашкольная адукацыя не мае аналагаў у свеце. Аргументацыя арыгінальная
З тлумачэння намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, прыведзенага дзяржаўным агенцтвам БелТА, фактычна вынікае, што беларуская дашкольная адукацыя не мае аналагаў у свеце, бо так лічыць Лукашэнка.
«Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педагагічным савеце ацаніў беларускую дашкольную адукацыю як тую, што не мае аналагаў у свеце. Гэта найвышэйшая ступень прызнання якасці працы ўсёй сістэмы дашкольнай адукацыі», — заявіў Аляксандр Кадлубай.
Што да іншых крытэрыяў, то чыноўнік лічыць, што хібнасць замежных сістэм вызначаецца тым, што ў многіх з іх навучанне і выхаванне дзяцей да 3 гадоў адносіцца да кампетэнцыі не міністэрстваў адукацыі, а міністэрстваў аховы здароўя ці сацыяльнай абароны. Што да Беларусі, то тут
«на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца паўнавартасны адукацыйны працэс, і гэтым адукацыйным працэсам забяспечаны ахоп 54% дзяцей да трох гадоў. Для параўнання: у 33 краінах свету, з якімі мы суадносілі гэты паказчык, ён складае 19%».
У Мінску прэзентавалі школьныя падручнікі па «генацыдзе беларускага народа»
«Сказаць, што мы нешта забаранялі — не». Чыноўнікі выказаліся адносна забароны ў школах песень на замежных мовах
«Трэба не пагружацца ў культуру і гісторыю носьбітаў мовы». Намеснік міністра адукацыі расказаў, як ідэйна правільна вывучаць замежныя мовы
Чым вядомы намеснік міністра адукацыі, які даў ашаламляльны адказ пра «фамілію» ў атэстатах
«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ
Каментары