Грамадства1919

У Мінску прэзентавалі школьныя падручнікі па «генацыдзе беларускага народа»

Школьныя падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» выпусцілі Міністэрства адукацыі і Генеральная пракуратура. Сёння гэтыя дапаможнікі прэзентавалі ў мінскай СШ №137 імя Пятра Машэрава, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У падручніках расказваюць пра «карныя аперацыі нацыстаў, лагеры смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі БССР, дзейнасць калабарацыянісцкіх фарміраванняў, а таксама пра подзвіг і гераізм беларускага народа, уключаючы дзяцей, якія аддалі жыццё за нашу свабоду і незалежнасць».

Кнігі распрацаваныя і выдадзеныя ў трох варыянтах — для 1-4, 5-9 і 10-11 класаў.

У прэзентацыі ўдзельнічалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генпракуратуры Валерый Талкачоў, а таксама прадстаўнікі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», сябры праўладных арганізацый і іншыя.

Каментары19

  • Вася
    14.11.2023
    І у́ гэтых падручніках распавядаюць пра карныя аперацыі лукашыстау́? І генпракуратура дапусціла падручнік пра свайго шведа да выдання? Ці нау́прост гэтым невукам ніхто не расказау́, што такое генацыыд?
  • Albeit macht frei
    14.11.2023
    Гэта не падручнік, а практычны дапаможнік.
  • С24
    14.11.2023
    Ну, гэта трапляе пад распальванне варажнечы

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна18

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы7

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна18

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →