Грамадства

За ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух братоў і жонку аднаго з іх

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Уладзімара Джэжораў. Аднаму з братоў выставілі абвінавачванне яшчэ па адным эпізодзе — ён быў пад вартай да суда. Суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла ўсім па тры гады «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота

Двух братоў Паўла і Уладзімара Джэжораў і жонку аднаго з іх Алену Нядбальскую абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У віну ім паставілі тое, што на трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў — на чатырох) блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам.

У прысудзе адзначаецца, што яны прынялі ўдзел у акцыях «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве».

На працэсе ўсе трое прызналі віну.

З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фотаздымках з праезнай частцы на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся ягоным братам.

У выніку Вольга Емельянчанка прызначыла Алене Нядбальскай, Паўлу і Уладзімару Джэжорам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Алена Нядбальская і адзін з братоў Джэжораў былі да суда пад закладам 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.

Адзін з братоў утрымліваўся пад вартай да суда — пасля агалошвання прысуду яго вызвалілі ў зале суда.

Каментары

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?6

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА11

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

«Мама, ён ударыў яго аб дрэва!» Падрабязнасці жорсткага забойства кацяняці ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?6

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →