Усяго патроху

Памерла котка — выканаўца мегапапулярнай у сацсетках песні. Вы дакладна яе чулі

«Яе яркае святло згасла, але пяшчотны галасок Калы будзе гучаць вечна».

Кошка па мянушцы Кала, якая стала мегапапулярнай у сацсетках дзякуючы трэку «I go meow». Скрыншот з сацсетак

Папулярны ў сацсетках аўтар трэкаў пад нікам The Kiffness, які стварае свае песні са звычайных відэа ў інтэрнэце, асабліва з удзелам котак, паведаміў аб смерці адной з яго самых вядомых гераінь — коткі па мянушцы Кала, якая праславілася дзякуючы трэку «I go meow».

У каментарах пад самім трэкам, які сабраў за месяц больш за 2,6 мільёна праглядаў на ютубе і шырока разышоўся ў тыктоку і іншых сацсетках, The Kiffness сёння напісаў наступнае.

«Гаспадыня Калы Элізабэт падабрала і ўдачарыла котку, думаючы, што яна зусім маленькая. Але пасля таго, як Кала захварэла, ветэрынары высветлілі, што ёй каля 12 гадоў. Хоць яны і былі настроены аптымістычна, а сама Кала ўпарта змагалася за жыццё, стан коткі толькі пагаршаўся, і ў рэшце рэшт яна памерла на руках Элізабэт ад старасці.

Калі ласка, далучайцеся да мяне і падзякуйце Элізабэт за тое, што яна выхавала Калу, забрала яе з вуліцы, дала ёй дом і за тое, што падзялілася са светам унікальнымі відэа з яе ўдзелам. Кала палепшыла наша жыццё і будзе працягваць рабіць гэта, нават калі яе больш няма з намі», — напісаў аўтар трэка «I go meow» у каментарах пад самой песняй. 

Ён таксама дадаў словы самой гаспадыні Калы, якая падзякавала ўсім за тое, што зрабілі жыццё коткі вечным.

«Яе яркае святло згасла, але пяшчотны галасок Калы будзе гучаць вечна. Вы ўсе дазволілі Кале жыць вечна. Я ніколі не забуду, якая яна асаблівая. Дзякуй вам усім за тое, што любіце Калу гэтак жа моцна, як і я», — працытаваў словы Элізабэт аўтар пад нікам The Kiffness.

Нагадаем, што зусім нядаўна памёр яшчэ адзін папулярны герой інтэрнэт-мемаў — сіба-іну па мянушцы Кабосу, больш вядомы як «Доге». Сабаку было 18 гадоў.

Каментары

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →