Ежа11

Лёгкая вячэра: сыр тофу з зелянінай і прыправамі

Вось як можна абысціся з сырам тофу.

Tofu with spinach
Фота: Freepik

Брытанскі шэф-кухар Ётам Аталенгі, уладальнік сеткі рэстарацый і аўтар некалькіх кулінарных бестселераў, на вячэру прапануе спалучыць сыр тофу з зялёнай гароднінай. Падаваць страву можна з рысам ці іншымі простымі кашамі.

Спатрэбіцца:

  • 75 мл расліннага алею
  • 1 блок цвёрдага сыру тофу (280 г), нарэзанага кубікамі па 3 см і абсушанага
  • дробная марская соль і чорны перац
  • 1 цыбуліна, абабраная і дробна парэзаная (150 г)
  • 4 зубкі часнаку, здробненыя
  • 220 г простага ёгурту
  • 1 сталовая лыжка соку лайма
  • 30 г грэцкіх арэхаў
  • 1 чайная лыжка насення кмену
  • 1 чайная лыжка насення чорнай гарчыцы
  • 2 чайныя лыжкі вострага парашку кары мадрас
  • ¼ чайнай лыжкі молатай куркумы
  • 1 чайная лыжка цукровай пудры
  • 50 г лісця шпінату
  • 50 г замарожанага гарошку

 Як гатаваць:

  1. Наліце чатыры сталовыя лыжкі алею ў вялікую патэльню і пастаўце яе на сярэдні агонь. Прыпраўце тофу чвэрцю чайнай лыжкі солі. Калі алей нагрэецца, дадайце сыр і запякайце каля пяці хвілін, пераварочваючы, пакуль ён не стане залацістым з усіх бакоў. Перакладзіце тофу на талерку, пакінуўшы алей на патэльні.
  2. Дадайце ў патэльню цыбулю, часнок, чвэрць чайнай лыжкі солі і молаты перац і гатуйце, перыядычна памешваючы, на працягу 15 хвілін, пакуль яны не стануць мяккія і не пачнуць падрумяньвацца.
  3. Тым часам змясціце ёгурт, сок лайму, грэцкія арэхі і чвэрць чайнай лыжкі солі ў блэндар і ўзбівайце на працягу трох хвілін да аднастайнай масы.
  4. Наліце астатнюю сталовую лыжку алею ў невялікую патэльню, пастаўце на сярэдні агонь і, калі яна стане гарачай, дадайце насенне кмену і гарчыцы і награвайце 30 секунд, пакуль насенне гарчыцы не пачне лопацца. Зніміце з агню і адкладзіце ўбок.
  5. Як толькі цыбуля пачне падпякацца (гл. пункт 2), вярніце на патэльню смажаны тофу (або неабсмажаныя кубікі тофу, калі вы не гатавалі іх раней), дадайце парашок кары і куркуму і смажце 30 секунд, пакуль не з'явіцца водар. Уліце ёгуртавую сумесь, 250 мл вады і цукар і варыце на сярэднім агні пяць хвілін — да таго моманту, калі соус пачне гусцець і прыліпаць да тофу. Дадайце шпінат і гарошак, варыце, пакуль лісце не звяне, затым зніміце з агню.
  6. Паліце зверху алеем з гарчыцай і кменам і падавайце проста з патэльні.

Каментары1

  • ах вы сени мои сени ах вестибюль мой вестибюль
    23.06.2024
    і падавайце проста з патэльні.

    et sur une pelle est-ce possible?

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?13

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?13

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →