Культура

Звольнілі кіраўнічку «Харошак», што кіравала ансамблем 50 гадоў

У харэаграфічным ансамблі «Харошкі» змянілася кіраўніцтва. Мастацкім кіраўніком калектыву стала Ірына Грушава. Яе прозвішча з'явілася на сайце калектыву.

Грушава — артыстка балета вышэйшай катэгорыі, у «Харошках» працуе амаль чвэрць стагоддзя, піша «Люстэрка».

Новае прызначэнне азначае, што сваёй пасады пазбавілася Валянціна Гаявая, якая была мастацкім кіраўніком з моманту стварэння калектыву. 50 гадоў таму, у студзені 1974 года, у Мінску пры Белдзяржфілармоніі пачаў працу ансамбль «Харошкі». Яго стваральнікамі сталі харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка. Гаявая заставалася нязменнай мастацкай кіраўніцай ансамбля.

За гады працы «Харошкі» сталі адным з сімвалаў краіны, свайго роду візітнай карткай Беларусі. Ансамбль больш за 20 разоў браў удзел у розных міжнародных фестывалях. Выступаў у Даніі, Сірыі, Іарданіі, Фінляндыі, Англіі, Бельгіі, Японіі, Індыі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША, на Кіпры.

Але ў апошнія гады ансамбль знаходзіцца ў крызісе. У кастрычніку 2020 года «Харошкі» выступілі ў будынку Купалаўскага тэатра, адкуль да гэтага звольнілася практычна ўся трупа.

Валянціне Гаявой сёлета споўніцца 88 гадоў.

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама22

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →