«Biełaruś maja» — гэта акустычны кавер на песню «Аксамітны летні вечар» Сяржука Сокалава-Воюша.
«Дзе б мы ні былі, мы разам. І наша Беларусь у нашым сэрцы», — напісалі музыкі ў апісанні да кліпа.
«Аксамітны летні вечар» Сяржук Сокалаў-Воюш напісаў у канцы 1980-х (музыка — Віталь Навіцкі). Песня выконвалася на розных імпрэзах, яе спявалі на вечарынах і вяселлях, спявалі Леанід Барткевіч і Данчык.
Па ўзроўні папулярнасці гэта было як пазнейшыя «Тры чарапахі» Лявона Вольскага.
Каментары