У Магілёўскай вобласці пачаўся навучальны збор з тэрабаронай. Ён будзе доўжыцца да канца месяца
Кіраваць зборам будуць старшыні Магілёўскага гарадскога і Быхаўскага раённага выканаўчых камітэтаў. У ходзе збору плануецца прызваць каля 120 ваеннаабавязаных, піша БелТА.
Падчас збору будзе адпрацаваны прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх забеспячэнне з выкарыстаннем рэсурсаў мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання, аднаўленне навыкаў каманднага складу ў кіраванні падначаленымі, падрыхтоўка да выканання задач у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем, а таксама фармаванне атрадаў народнага апалчэння.
У завяршэнне збору будуць праведзеныя камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрабароны Быхаўскага раёна.
Каментары