Грамадства2626

Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч

Фота сертыфіката ён падзяліўся ў сацсетках.

Раман Пратасевіч вывучыўся на электразваршчыка 3-га разраду.

«З гэтага дня дыпламаваны зваршчык трэцяга разраду: ) Жыве рабочы клас!» — напісаў ён у тэлеграме.

У Мінску электразваршчык без досведу працы можа зарабляць ад 1500 да 2750 рублёў, згодна з вакансіямі на сайце rabota.by.

***

Экс-рэдактар Nexta Раман Пратасевіч быў затрыманы разам з Сафіяй Сапегай 23 мая 2021 года ў Мінску пасля прымусовай пасадкі рэйсу Афіны — Вільня, які заставілі змяніць маршрут і сесці ў сталіцы Беларусі.

Раман і Сафія былі затрыманыя і адпраўленыя ў СІЗА. Праз нейкі час яны былі пераведзеныя пад хатні арышт.

Сафію Сапегу асудзілі ў маі 2022 года на шэсць гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі». За кратамі дзяўчына правяла 13 месяцаў і была памілаваная.

Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta, але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 16 мая яго памілавалі. Праз камісію па вяртанні ў Беларусь прыехала маці Пратасевіча, якая жыла ў Польшчы.

Узімку Рамана Пратасевіча выключылі са спісу «экстрэмістаў», у які ўнеслі за два месяцы да таго.

Каментары26

  • Хех
    01.05.2024
    Ну а што рабіць, калі яго стрымы ходзяць толькі з Нашай Нівы пасмяяцца! Толькі ў пралетарыят)
  • Протасевич (Anatol Starkou)
    01.05.2024
    Да, я смог стать полноценным гражданином своей любимой Беларуси и, благодаря, великодушию Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко я могу спокойной работать и жить. Зарабатываю почти 8 тысяч рублей, радуюсь. В конце концов я не буду скромничать и открыто говорю, что я знаменитый человек в мире. Благодарен, что освещаете мою жизнь, я ведь блогер со стажем, а сейчас буду работать в Донецкой области России, в скором времени и в Харьковской области Росси тоже, военным корреспондентом. Я бы советовал бывшим коллегам, ставшим на путь предательства, пока не поздно - написать или давать сигналы на тех, кто планирует сделать плохое для нашей Республики. Ведь вы же не знаете, что завтра будет с вашей Польшей.
  • Лагіст
    01.05.2024
    Атрымае візу і прыедзе шабашыць зваршчыкам на будоўлю ў Літву ці Польшчу. Літоўцы ўсё роўна не правяраюць будаўнікоў ды дальнабойшчыкаў, выдаюць візы амаль усім. Той факт што сярод дальнабойшчыкаў ледзь не палова ватнікаў ды былых мянтоў, якія за лу-пу і іх вайну, пра многае кажа.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк2

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →