Грамадства66

Рамана Пратасевіча выдалілі са спісу экстрэмістаў

Летась у маі блогера памілавалі.

Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

У новай рэдакцыі «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», Пратасевіча няма, заўважыла «Вясна». Дадалі яго ў спіс з пазнакай «судзімасць не пагашана» два месяцы таму.

Тады разам з ім у спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі завочна разам з Пратасевічам. У мінулым маі суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў. 

Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у спісе МУС засталіся.

Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023-га на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta, але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 16 мая яго памілавалі. Праз камісію па вяртанні ў Беларусь прыехала маці Пратасевіча, якая жыла ў Польшчы.

Каментары6

  • Протасевич
    02.02.2024
    Нехтун, ужо ўладкаваўся. Так, я здаў як сцеклатару усіх тых, хто мою Беларусь пытаўся зруйнаваць.
  • Здрадніку
    02.02.2024
    Протасевич, а Сапегу за што?
  • Протасевич
    02.02.2024
    Здрадніку, сама вінаватая. Што мне да той Сапегі? Увогуле, зараз я знакамітая асоба. Мне фіялетава на то, што думаюць пра мяне.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк28

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці18

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк28

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць