Міжнародны крымінальны суд можа хутка распачаць пераслед Нетаньяху — The Times
Па інфармацыі агенцтва, гэты крок можа быць рэалізаваны ўжо хуткім часам і закране не толькі самога ізраільскага прэм'ера, але таксама кіраўніцтва ЦАХАЛ і іншых сілавых ведамстваў Ізраіля. Нетаньяху ўжо адрэагаваў.
Паводле агенцтва The Times, на наступным тыдні Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдасць ордары на арышт ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нетаньяху, міністра абароны краіны Ёава Галанта, начальніка генштаба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Херцы Ха-Леві і іншых высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў.
Афіцыйная прычына патэнцыйнага пераследу — вайсковыя дзеянні Ізраіля ў сектары Газа, піша The Times.
Сам Нетаньяху ў адказ заявіў, што «ніякія рашэнні МКС не паўплываюць на дзеянні і планы Ізраіля, але створаць небяспечны прэцэдэнт».
«Пад маім кіраўніцтвам Ізраіль ніколі не дапусціць падрыву свайго асноўнага права на самаабарону з боку Міжнароднага крымінальнага суду», — адзначыў Нетаньяху.
Каментары