Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян
Паводле інфармацыі выдання The Times of Israel са спасылкай на нацыянальную медыцынскую службу Ізраіля «Маген Давід Адом», у Тэль-Авіве два ізраільцяніна атрымалі лёгкія аскепкавыя раненні.
Цяпер армія Ізраіля дазволіла насельніцтву пакінуць хованкі, бо пагрозы з боку Ірана больш не назіраецца, паведаміў прадстаўнік вайскоўцаў.
Пры гэтым адзначана, што ў ізраільскіх вайскоўцаў ёсць планы адплаты і іранская атака «будзе мець наступствы».
Усяго, па ацэнцы Jerusalem Post, іранцы выпусцілі па Ізраілі каля 500 ракет.
Пазней з'явілася інфармацыя, што загінулы ў выніку атакі ўсё ж такі быў. У выніку падзення абломкаў ракеты недалёка ад горада Іерыхон на Заходнім беразе ракі Іардан загінуў рабочы з сектара Газа.
Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт
Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі
Іран можа распачаць ракетную атаку супраць Ізраіля ў найбліжэйшыя гадзіны
Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана
Што сабой уяўляе «Хезбала», супраць якой пачаў наземную аперацыю Ізраіль? Колькі ў яе засталося баевікоў?
Каментары
Лічыце, каткі, дакладна гэтых галубкоў, хаця на Марс палецімо. Маск, во, апошнюю ўмову ліцэнзаваньня дэпартамэнту аховы рыбы выконвае, марскому катку ў слухаўках гукі спайс эксавага рухавіка грае. Адзін крок да калянізацыі застаецца