Грамадства44

На мяжы з Польшчай кіроўцам легкавікоў можа стаць значна лягчэй

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску «Брэст» з 30 верасня 2024 года праводзіцца эксперымент, мэтай якога з'яўляецца палягчэнне чакання ў чарзе для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, паведамляецца на сайце «Белмытсэрвісу».

Асноўная ідэя эксперыменту — у змяненні парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў перад аўтамабільным пунктам пропуску «Брэст». Гэта новаўвядзенне распаўсюджваецца толькі на легкавыя аўтамабілі і прадугледжвае рэгістрацыю транспартных сродкаў з магчымасцю выезду з зоны чакання, а таксама ўпарадкаванне руху транспарту пры ўездзе ў пункт пропуску.

«Сумесная распрацоўка нацэленая на зручнасць грамадзян і дазволіць ім рацыянальна выкарыстоўваць час чакання чаргі для наступнага перасячэння дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўцы легкавых аўтамабіляў пасля рэгістрацыі ў чарзе змогуць не толькі застацца ў ёй, але і адправіцца ў зручнае для сябе месца. Напрыклад, яны могуць паехаць дадому, наведаць Брэст ці правесці час у гатэлі.

Адсочваць рух чаргі можна на сайце «Белмытсэрвісу». Калі чарга падыдзе, кіроўца павінен вярнуцца ў зону чакання і там чакаць уезду ў пункт пропуску.

Каментары4

  • Incredible idiots
    01.10.2024
    А вы говорите режим? Могут же наладить.
  • Навуковы і Прагрэс і Аўтаматызацыя
    01.10.2024
    Ў магдональдзе буржуіны спрытныя дзялуны дзеля адсоткаў прыбытку, пакуль замову гатуюць, шайбу кліенту даюць і тая трусіцца на адлегласьці, як час забіраць ежу.
    А вось гусакі пілігрымныя, асабліва тыя на фурах, каму мы ліміты часу езьдзіць на дабу ўсталявалі, нікуды не падзенуцца і ў чарзе днямі чакаць, па пяць мэтраў пад'язжацца
  • Sasha
    02.10.2024
    Что бы не этот режим очереди бы не было, были бы открыты все КПП, а может у вообще РБ была бы в ЕС

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

У Беларусі вырасце базавая велічыня1

На Аршаншчыне ўзмацніліся рэпрэсіі супраць чыгуначнікаў

Выезд з Беларусі на аўто за мяжу стане платным на пастаяннай аснове5

«Калі адсутнічае склад нейкага правапарушэння, то гэта — пастаноўка на ўлік». Пракурор распавёў, як сілавікі сочаць за дзецьмі2

Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай3

У Мінску бармэн пасварыўся з сябрам і разграміў дзевяць машын з дапамогай сметніцы3

Беларускія навукоўцы вырасцілі пшаніцу фіялетавага колеру3

У Абхазіі паміж уладамі і апазіцыяй могуць прайсці прамыя перамовы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →