Эканоміка11

Белкаапсаюзу дадуць новыя крэдыты

Апублікавалі пастанову Савета Міністраў Беларусі №720 ад 30 верасня, якая тычыцца надання гарантый урада па крэдытах, выдадзеным айчыннымі банкамі. Згодна з дакументам, у 2024-2026 гадах Беларусбанку і Белаграпрамбанку даюцца ўрадавыя гарантыі па пагашэнні асноўнага доўгу па крэдытах, выдаваных арганізацыям спажывецкай кааперацыі.

Гаворка ідзе пра крэдыты тэрмінам да аднаго года, атрыманых арганізацыямі Белкаапсаюза ў адпаведнасці з пунктам 6 указа №309 ад 5 жніўня 2024 года, і прызначаных для разлікаў з беларускімі таваравытворцамі, створанымі імі унітарнымі прадпрыемствамі, арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынгаў з удзелам дзяржавы.

У прыкладзеным да пастановы спісе каля двух дзясяткаў арганізацый. Агульная сума крэдытаў, пад якія выдаюцца гарантыі ўрада, складае 116,9 млн рублёў. Плата за наданне гарантый брацца не будзе.

Раней, 5 жніўня, быў падпісаны указ № 309 «Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі», які прадугледжвае набыццё ў 2024-2026 гадах 240 аўталавак арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Белкаапсаюза.

Каментары1

  • Ражно Бюджэтнае
    02.10.2024
    Смокча кроў

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву3

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву3

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →