Грамадства

«Зачыстка дэструктыўных ячэек»: сілавікі масава затрымліваюць жыхароў Магілёўшчыны

Пасля затрымання 23 верасня Аляксандра Кандрычына, які, па версіі сілавікоў, нанёс нажавыя раненні двум супрацоўнікам ГУБАЗіК, у Магілёве пачалася масавая зачыстка грамадзян, якія, на думку супрацоўнікаў міліцыі, маглі мець дачыненне да нападу, піша «Вясна».

Аляксандр Кандрычын. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Літаральна праз некалькі дзён пасля здарэння сілавікі затрымалі сябра і былога калегу Кандрычына. Па інфармацыі прэс-службы МУС, пры ператрусе ў доме затрыманага сілавікі выявілі агнястрэльную зброю, часткі да яе, патроны рознага калібру, рэчывы для вырабу выбухоўкі, наркотыкі, халодную зброю, у тым ліку замаскіраваную пад прадметы побыту. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за незаконны абарот агнястрэльнай зброі (арт. 295 Крымінальнага кодэкса).

А 1 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра «зачыстку дэструктыўных ячэек» у Магілёве.

Пад «дэструктыўнымі ячэйкамі» блізкі да МУС тэлеграм-канал пазначыў магілёўцаў, якія пакінулі каментары ў інтэрнэце пасля навіны пра напад.

Як паведамляе MAYDAYMog, паводле відэароліка, было затрымана мінімум 4 мужчыны, у тым ліку 62-гадовы жыхар вёскі Прокшанічы Магілёўскага раёна. На яго затрыманне выехала 10 сілавікоў, сярод якіх былі «спецназаўцы» з нядаўна ўтворанага атрада «Гром» (створаны ў красавіку 2024 года). Астатніх мужчын таксама затрымлівалі ад пяці сілавікоў у баявой экіпіроўцы.

На відэа бачна, што ніхто з затрыманых супраціву не аказваў. У дадзены момант лёс гэтых людзей невядомы.

Аднаго з магілёўцаў прыехалі затрымліваць каля 10 сілавікоў. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нібыта знаходзіцца ў «экстрэмісцкіх» чатах і пакідае там каментары. Сярод іншага, яму інкрымінуюць і каментары да навіны пра Кандрычына.

Адзін з затрыманых магілёўцаў. Скрыншот з відэа

Пра яшчэ адно затрыманне за камент у інтэрнэце піша «Медыязона». Сілавікі затрымалі гарадзенскага студэнта 4 курса ГРСУ, які «ўхваляў у сацыяльных сетках» дзеянні магілёўца, абвінавачанага ў замаху на забойства міліцыянтаў. Ролік з ім апублікаваў праўладны гродзенскі тэлеграм-канал. 

На відэа юнак у белым джэмперы выбачаецца перад супрацоўнікамі міліцыі. Артыкул, паводле якога затрыманы гарадзенец, не ўдакладняецца. Паведамленні, якія прыпісваюцца студэнту, у міліцэйскім відэа не паказаныя.

Каментары

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Жабінкай цягнік збіў 22-гадовага хлопца

Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт5

Экспарт Кітая рвануў уверх — там асцерагаюцца пагроз Трампа і новай гандлёвай вайны1

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім47

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю2

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота5

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі

Галоўнае
Усе навіны →