Грамадства33

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Муж знайшоў іншую жанчыну, а каб вярнуць сваю ўсмешку, спатрэбіцца некалькі гадоў і вялікая сума грошай — але дзяўчына не страціла надзеі.

Блогерка без зубоў. Скрыншот тыктока

Непрыемнае здарэнне з Ірынай (goodgirlminsk) адбылося ў чэрвені 2024 года ў Мінску. Пасля падзення з электрасамаката дзяўчына трапіла ў бальніцу, дзе ёй дыягнаставалі поўны вывіх пяці пярэдніх зубоў, адзін зуб адразу выдалілі.

Але яна не разгубілася і пачала весці «блог блогера без зубоў», у якім распавядае пра свае стаматалагічныя і жыццёвыя прыгоды. Ролікі пра зубы збіраюць больш за мільён праглядаў, самым папулярным стаў ролік з рэакцыяй блізкіх. Асабліва пацешыў усіх твар шакаванага мужа ў бальніцы.

«Муж у галаве лічыць, колькі яму трэба будзе працаваць, каб выправіць сітуацыю», — жартавалі ў каментах.

@goodgirlminsk

Подпишись ✅

♬ оригинальный звук - ira.zavodi

Сапраўды, каб вярнуць усмешку, дзяўчыну чакае доўгі і дарагі шлях. Пасля зняцця шыны дзяўчыне выдалілі другі з вывіхнутых зубоў. Хірургі параілі ёй адмовіцца ад капы і нарошчвання на паўгода — каб не страціць астатнія зубы, ім патрэбны поўны спакой. Затым ёй паставяць брэкеты, якія трэба будзе насіць прыкладна два гады.

Толькі пасля гэтага ёй паставяць імпланты, і дзяўчына зможа заняцца эстэтыкай: паставіць каронкі і вініры, бо двух зубоў ужо няма, а тры сколатыя. Дзяўчына ацэньвае гэты працэс у 3-4 гады і кругленькую суму $10 тысяч. 

«Адсутнасць зубоў — добрая адгаворка, каб паставіць жыццё на паўзу і нічога не рабіць», — кажа дзяўчына. Для сябе яна выбрала іншы шлях: як і раней тусуецца на канцэртах, ходзіць на балі, спявае ў караоке, збірае мерапрыемствы і выезды, здымае распакоўкі і рэкламы.

«І ад мяне па-ранейшаму не сышоў муж». З апошняй заявай, праўда, Ірына паспяшалася.

Месяц таму дзяўчына даведалася, што яе чакае развод, бо ў яе мужа ўжо больш за год ёсць іншая жанчына.

@goodgirlminsk

✅ подпишись

♬ оригинальный звук - ira.zavodi

Каментатары не змаглі прайсці міма гэтай падзеі, пакінуўшы шмат жартаў пра зубы і развод — найлепшыя дзяўчына сабрала ў роліку, які сабраў 1,5 мільёна праглядаў:

  • «Аказалася, ён табе не па зубах»
  • «Зубы сумесна нажытыя былі ці што»
  • «Шутки-шутками, а футки-футками»
  • «Спадзяюся, вы яму адпомсцілі. Вока за вока, зуб за зуб»
  • «Сюжэт 7/10, эмоцыі 9/10, зубы 30/32 (насамрэч менш)»
  • «Напэўна яму чагосьці бракавала ў табе».

Ірына праводзіць на вуліцах Мінска гарадскія апытанкі, каб даведацца, ці пайшлі б хлопцы з ёю такою на спатканне. Нягледзячы на відавочную адсутнасць зубоў, большасць маладых людзей адказваюць станоўча — «чаму б і не?».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • FFL
    01.10.2024
    Вы там здурэлі? Я ж снедаю.
  • leha
    01.10.2024
    дык муж жа не праз зубы сышоў, гэта было б вельмі дзіўна. а ў дзяўчыны ўсё будзе добра, зубы - гэта вядома ж непрыемна, але іх цяпер добра робяць
  • Канешне
    01.10.2024
    leha, канешне не праз зубы, муж сышоў, бо ён казёл.

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку3

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Усе навіны →
Усе навіны

Былы зяць Шайгу пракаціўся ў плацкарце па Беларусі і зняў ролік4

У Мінску гуляюць у незвычайную «Мафію». Чалавек, які вылятае, сапраўды правальваецца ў прорву1

«Калі з’явіцца які-небудзь бомж» — Цапкала расказаў сваю стратэгію на выбары 2025 года27

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні кастрычніка1

Беларус змяніў прозвішча і змог абысці забарону на ўезд у Польшчу1

Wildberries адкрыў офіс у Мінску

З'явіўся істотны доказ таго, што Вялікага выбуху ніколі не было16

Узламалі сайт Белтэлерадыёкампаніі і апублікавалі фэйкавы ўказ Лукашэнкі пра падтрымку мігрантаў3

Новым кіраўніком «Хезбалы» стаў стрыечны брат Насралы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку3

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Галоўнае
Усе навіны →