Свет11

13 чалавек у Расіі атрымалі ад чатырох да 23 гадоў па справе аб дыверсіях

Вайсковы суд у расійскай Чыце прысудзіў групу з 13 чалавек да тэрмінаў ад чатырох да 23 гадоў па справе аб дыверсіях і падрыхтоўцы да тэракту, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

На лаве падсудных аказаліся Ягор Кусанец, Уладзіслаў Тургушаў, Арцём Бегаян, Даніл Валабуеў, Яўген Елізараў, Ілля Дземешаў, Канстанцін Зельцаў, Амал Ігамбердзіеў, Мацвей Кірылаў, Караматулах Нематулоеў, Васіль Ніжагарод, Аляксей Ніфантаў і Кірыл Шэхтар.

Па версіі следства, са снежня 2022 года па студзень 2023 года ўдзельнікі групы здзейснілі 13 дыверсій на аб'ектах чыгуначнай і энергетычнай інфраструктуры «на тэрыторыях горада Масквы і Краснаярскага краю». Акрамя таго, яны нібыта планавалі падпаліць шматмэтавыя знішчальнікі ў адной з вайсковых частак у Прымор'і. Следства мяркуе, што такім чынам удзельнікі групы хацелі прымусіць расійскія ўлады спыніць вайну ва Украіне.

Суд прызначыў 20-гадоваму Ягору Кусанцу 23 гады пазбаўлення волі, Уладзіславу Тургушаву — 21 год, Арцёму Бегаяну — 20 гадоў, Іллі Дземешаву — 19 гадоў. Астатнія асуджаныя атрымалі ад васьмі з паловай да 16 гадоў пазбаўлення волі. Аляксею Ніфантаву прызначылі 4 гады за дапамогу.

***

Пасля ўварвання ва Украіну ў Расіі пачасціліся выпадкі дыверсій на чыгунцы і іншых аб'ектах інфраструктуры. За падпалы часта затрымліваюць вельмі маладых людзей. Следчыя сцвярджаюць, што на такія дзеянні падлеткаў падбіваюць нейкія «куратары з інтэрнэту», якія абяцаюць дзецям грошы.

У выніку падпалаў ніхто не загінуў. Затрыманым па абвінавачванні пасля вясны 2022 года, калі выпадкі сталі масавымі, часцей за ўсё ставяць у віну артыкул аб тэрарызме. Больш за 30 спраў ужо завяршыліся прысудам, самы суровы з якіх — 19 гадоў калоніі — далі двум антываенным актывістам за падпал будынка гарадской адміністрацыі ў Чалябінскай вобласці.

Каментары1

  • Валя
    02.10.2024
    13 Человек на 140 миллионов имперцев и рабов-россиян

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?3

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінінфарм патлумачыў рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Okko1

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай3

Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне2

Сілавікі затрымалі жыхара Наваполацка, які напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ

Прызначылі дату новага суда над Палінай Шарэндай-Панасюк1

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Памёр расійскі спявак і кампазітар Вячаслаў Дабрынін1

Лукашэнка: У нас няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС1

«Тэфлонавы Марк», які здолеў пасябраваць з Орбанам і Трампам. У НАТА ад сёння новы кіраўнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?3

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Галоўнае
Усе навіны →