У Пінску з акна восьмага паверха нехта выкідаў рэчы на людзей і машыны ВІДЭА
Відэа з Пінску зʼявілася ў інстраграме. Як пішуць аўтары відэа, здарэнне адбылося 24 красавіка. З акна кватэры на 8-м паверсе ляцелі розныя рэчы, у тым ліку і цяжкія. На відэа чуваць, як пабілася шкло аўтамабіля.
Невядомы на 8-м паверсе ў Пінску, не гледзячы ўніз, выкідаў з кватэры свае рэчы. Пад вокнамі стаялі тры аўтамабілі. Два аўтамабілі адагналі, а трэці ратавалі сведкі літаральна з рызыкай для жыцця.
Праз некаторы час прыехалі міліцыянты і вышка. Чым скончылася гісторыя, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
Падобная ж гісторыя адбылася ў Мінску тыдзень таму. 45-гадовы мінчанін выкідаў з акна кватэры рэчы — ад кніг да мэблі і таксама пашкодзіў прыпаркаваныя аўто.
Прычыну свайго ўчынку мужчына растлумачыць не змог.
Каментары