Свет66

Для выяўлення тэрарыстаў у Газе і ўдарах па іх Ізраіль выкарыстоўваў базу даных на аснове штучнага інтэлекту?

Інструмент штучнага інтэлекту, навучаны ізраільскімі вайсковымі спецыялістамі, прасейваў вялізныя масівы даных назірання і іншай інфармацыі, каб знайсці цэлі для атакі.

Ізраільскі авіяўдар па жылым доме ў горадзе Газа. Фота: AP Photo / Fatima Shbair

Як піша The Washington Post, Ізраіль па ўсёй верагоднасці выкарыстаў для выбару цэляў для атакі баевікоў у сектары Газа праграму «Лаванда» на аснове штучнага інтэлекту.

Праграма па апрацоўцы даных, навучаная ізраільскімі вайсковымі спецыялістамі, прасейвала вялізныя масівы даных назірання і іншай інфармацыі, каб знайсці цэлі для нападу. Магчыма, яна адыграла важную ролю, асабліва на ранніх этапах вайны, калі Ізраіль наносіў па тэрыторыі Газы бесперапынныя авіяўдары, змятаючы з зямлі дамы і цэлыя кварталы.

Расследаванне аб праграме «Лаванда» правёў ізраільскі журналіст і рэжысёр Юваль Абрахам (Yuval Abraham). Яно заснавана на паказаннях шасці ананімных афіцэраў ізраільскай разведкі, якія служылі падчас вайны і мелі непасрэдныя адносіны да выкарыстання штучнага інтэлекту ў выбары цэляў для ліквідацыі.

Па словах Абрахама, «Лаванда» вызначыла для ліквідацыі да 37 тысяч палесцінцаў як мяркуемых баевікоў і іх дамы для магчымых паветраных удараў.

«На ранніх этапах вайны армія давала афіцэрам дазвол на выкарыстанне спісаў «Лаванды», пры гэтым не патрабавалася старанна правяраць, чаму машына зрабіла такі выбар, ці вывучаць даныя заходняй разведкі, на якіх яны былі заснаваныя», — цытуе The Waschington Post Абрахама.

Па словах адной з крыніц, чалавечы персанал часта служыў як «штамп» — аўтарызацыя на рашэнне машыны. Звычайны на аўтарызацыю кожнай цэлі перад бамбардзіроўкай затрачвалася каля 20 секунд. Неабходна было толькі ўпэўніцца, што цэль, пазначаная «Лавандай», з'яўляецца мужчынай.

І гэта адбывалася, як адзначае крыніца, нягледзячы на тое, што было вядома аб тым, што сістэма дапускае памылкі прыкладна ў 10% выпадкаў і часам пазначае асобаў, якія маюць слабую сувязь з баявымі групоўкамі ці ўвогуле яе не маюць.

Гэта можа дапамагчы растлумачыць маштаб разбурэнняў, якія Ізраіль абрынуў на Газу, спрабуючы пакараць ХАМАС, а таксама вялікую колькасць ахвяр.

Як адзначае выданне, у папярэдніх раўндах канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС Армія абароны Ізраілю выкарыстоўвала больш працяглы працэс выбару цэляў, заснаваны на даных разведкі і іншых крыніц. Зараз жа, па словах аднаго з афіцэраў разведкі, паказанні якога апублікавала The Guardian, «на нас увесь час ціснулі: «Дайце нам больш цэляў». Яны сапраўды крычалі на нас».

Многія з боепрыпасаў, якія Ізраіль скінуў на цэлі, абраныя «Лавандай», былі «тупымі» бомбамі — цяжкай некіруемай зброяй, якая наносіць значную шкоду і прыводзіць да гібелі мірных жыхароў.

Паводле справаздачы Абрахама, ізраільскія чыноўнікі не хацелі «марнаваць» даражэйшыя боепрыпасы з дакладным навядзеннем на баевікоў ХАМАС малодшага рангу, выяўленых сістэмай. І яны таксама не праяўлялі асаблівай педантычнасці, скідаючы гэтыя бомбы на будынкі, дзе спалі сем'і людзей, вызначаных як цэлі.

У адказ на матэрыял Абрахама аб праграме «Лаванда» ЦАХАЛ выдаў сваю заяву. У ёй ён характарызуе сістэму як базу даных, прызначаную для перакрыжаваных спасылак на крыніцы разведданых для атрымання абноўленай інфармацыі аб баевіках тэрарыстычных арганізацый і адзначае:

«ЦАХАЛ не выкарыстоўвае сістэму штучнага інтэлекту, якая ідэнтыфікуе баевікоў-тэрарыстаў і спрабуе прадказаць, ці з'яўляецца чалавек тэрарыстам. Інфармацыйныя сістэмы — гэта толькі інструменты для аналітыкаў у працэсе ідэнтыфікацыі цэлі».

Чытайце яшчэ:

Ізраіль рыхтуецца да атакі Ірана 

Ізраільская паліцыя затрымала сястру лідара ХАМАС. Пры ператрусе знайшлі кілаграм золата і сотні тысяч шэкеляў

Ураджэнец Мазыра ўзначаліў Упраўленне распрацоўкі новых метадаў вядзення бою ЦАХАЛ

Каментары6

  • Максім
    07.04.2024
    Антыізраільская лявацкая прапаганда ад газеты, якая існуе на гранты ад дзярждэпа.
  • Воля
    07.04.2024
    А не хочаце напісаць нармальны журналісцкі артыкул, а не той, які абслугоўвае ваенную прапаганду Ізраіля? Пра сістэму Where’s Daddy? Пра памылкі, якія распаўсюджанныя ў Лавандзе? Пра тое, што прымальна ізраільцянам забіваць разам з меркаваным “тэрарыстам” (без суда, следства, яшчэ горш за лукашэнаўцаў) разам з дзяцьмі і жанчынамі ў прапорцыі мінімум 1:10, максімум 1:100? Дык пішыце ўсё, бо чоргага кабеля не адмоеце.
  • Радыёглядач
    07.04.2024
    Максім, гуд гой, атрымай шэкель.

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі6

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР3

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

У Арменіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту. Сляды вядуць у Расію3

Міністр спорту Кавальчук забараніў гуляць у футбол экс-абаронцу зборнай Беларусі2

«Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем». Радаслаў Сікорскі падбадзёрыў беларусаў7

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →