Грамадства

Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў белсатаўскай праграмы «План: Б» прыпынілі

Фігурантамі справы зрабіліся больш за два дзясяткі асобаў.

Крымінальная справа супраць некаторых удзельнікаў праграмы «План: Б» была прыпыненая 5 верасня, паведамляюць крыніцы «Белсата».

Паводле інфармацыі нашых крыніцаў, справу прыпынілі ў сувязі з тым, што не ўдалося выявіць месца знаходжання фігурантаў. Не далі ніякіх вынікаў ператрусы ў месцы іхнай прапіскі і ў сваякоў, а таксама абвяшчэнне іх у вышук.

Справаю займаецца кіраўнік аддзелу крымінальнага вышуку аддзелу ўнутраных справаў Гомельскага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Яўген Палазкоў. Справу вядзе следчы Аляксандр Цімашчэня.

Як паведамлялася, 5 чэрвеня гомельскі раённы аддзел Следчага камітэту завёў на вядоўцаў і ўдзельнікаў праграмы «План: Б», якая выходзіць на «Белсаце», крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), што прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Фігурантамі справы зрабіліся больш за два дзясяткі асобаў.

Першы суд за ўдзел у ток-шоу «План: Б» ужо адбыўся і быў завочным. Факт удзелу ў праграме блогеркі Вольгі Павук быў адным з эпізодаў крымінальнай справы супраць яе. Усяго ў справе было 12 эпізодаў, агулам Вользе завочна прысудзілі восем гадоў зняволення.

Ток-шоу «План: Б» з'явілася на экранах «Белсата» на пачатку 2022 года. Апошняе выданне ток-шоу выйшла ў эфір сёлета 27 мая.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →