Грамадства

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Рахункі некаторых абанентаў аператара А1 павялічыліся адразу на 4 рублі за месяц. Гэта тычыцца тых, хто атрымліваў па электроннай пошце рахункі за аказаныя паслугі ў фармаце XLS.

У рэдакцыю Onlíner прыйшло некалькі зваротаў ад абанентаў А1, якія скардзяцца на тое, што аператар пачаў браць грошы за раней бясплатную паслугу. «З мяне паспелі спісаць ужо 8 рублёў за два месяцы. Можа быць, гэтая навіна будзе цікавая чытачам, каб не трапіліся на выкрут А1», — распавёў адзін з абанентаў.

Сапраўды, рахункі некаторых абанентаў аператара «пацяжэлі» адразу на 4 рублі ў месяц. Гэта датычыцца тых, хто атрымліваў па электроннай пошце рахункі за аказаныя паслугі ў фармаце XLS. Раней аператар рабіў гэта бясплатна, але з 1 чэрвеня 2024 года ўвёў паслугу «Пераўтварэнне рахунку» за 4 рублі. Пры гэтым рахункі ў фармаце PDF пакуль прыходзяць бясплатна.

Мяркуючы па зваротах абанентаў, рызыка ў тым, што вы маглі ўвогуле забыцца пра існаванне нейкіх лістоў аб рахунку.

«Штомесяц папаўнялі рахункі трох чальцоў сям'і на суму, якая адпавядае тарыфу (абаненцкай плаце). Улетку сумы перастала хапаць. Нам падалося гэта дзіўным, бо заўсёды ўкладваліся ў ліміты, абумоўленыя тарыфам. Зірнулі ў выпіску: аказалася, кампанія A1 пачала ўтрымліваць 4 рублі за паслугу «Пераўтварэнне рахунку ў фармат XLS»», — падзяліўся гісторыяй адзін з чытачоў.

Як адключыць паслугу «Пераўтварэнне рахунку»

Добрая навіна заключаецца ў тым, што паслугу можна адключыць. Але ёсць і дрэнная навіна: зрабіць гэта не вось так проста.

Чытачы Onlíner абураныя тым, што паслугу нельга адключыць праз мабільны дадатак А1. Маўляў, кампанія актыўна агітуе карыстацца дадаткам, але, аказваецца, там немагчыма кіраваць некаторымі платнымі сэрвісамі.

Каб адключыць паслугу, давядзецца ўспамінаць пароль ад асабістага кабінета А1 у браўзэры. Або па класіцы можна з пашпартам падысці ў салон аператара.

А1

Каментары

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?11

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?11

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →