Свет1111

Папа Францішак папрасіў перадаць прывітанне Лукашэнку

Раніцай 19 верасня каталіцкія іерархі з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у курсе для новапрызначаных біскупаў, цэлебравалі святую Імшу ў ватыканскай базыліцы Святога Пятра і сустрэліся самім Папам Францішкам. Адзін з беларусаў нават задаў пантыфіку пытанне, піша Catholic.by.

У гэтым курсе ад Беларусі бралі ўдзел каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска, якіх пасвяцілі ў біскупы сёлета.

Біскуп Зноска падчас аўдыенцыі ў пантыфіка задаў яму пытанне:

«Мы не можам і не хочам памяняць нашых суседзяў: яны такія, якія ёсць. Што мы павінны рабіць, каб вайна паміж нашымі суседзямі спынілася?»

У адказ Францішак сказаў, што ведае Беларусь, і прасіў перадаць сваё прывітанне Аляксандру Лукашэнку.

Што да сутнасці пытання, то ён адказаў:

«Вы ў Беларусі добра ведаеце, што ніколі нельга зачыняць дзверы для перагавораў, што трэба трымаць іх адкрытымі».

Маўляў, толькі будучы гатовымі слухаць і чуць адзін аднаго, можна дайсці да добрых вынікаў. Таксама Папа заахвоціў біскупаў і простых людзей ніколі не губляць надзею і верыць у пераможную моц малітвы.

Каментары11

  • 58
    19.09.2024
    Сказочный понтифик
  • Сведка
    19.09.2024
    Цытуем словы Папы: "Здравствуй, здравствуй, друг мой дорогой!"
  • Lol
    19.09.2024
    А теперь представьте что папа Иоанн Павел передаёт привет Брежневу или Андропову.

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне14

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі9

Вальфовіч расказаў пра стварэнне ў Беларусі «добраахвотніцкіх атрадаў»5

Міліцыя занялася дачнікамі, якія змагаюцца за захаванне возера пад Гомелем3

У Расіі ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў» унеслі двух 14-гадовых падлеткаў

У Брэсце адмяняюць цырымонію запальвання ліхтароў2

Хто такія дэдбоды і чаму на іх цяпер у жанчын попыт15

Віцябчук прымацаваў да паветранага шара канапу і паляцеў. Ім ужо зацікавіліся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне14

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →