Свет33

У Арменіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту. Сляды вядуць у Расію

Следчы камітэт Арменіі завёў крымінальную справу ў дачыненні да сямі чалавек за спробу ўзурпацыі ўлады. Трое змоўцаў, як паведамляецца, былі затрыманыя, а чацвёра абвешчаныя ў вышук.

Камандзір «Армянскага батальёна» Айк Гаспаран з былым уладальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным

Як сцвярджае армянскі Следчы камітэт, пяць грамадзян Арменіі, два ўраджэнцы Нагорнага Карабаха і яшчэ некалькі неўстаноўленых асоб вербавалі наймітаў у расійскі «Армянскі батальён» (АрБат).

Вайсковую падрыхтоўку яны праходзілі ў Растове-на-Доне, дзе іх, акрамя іншага, нібыта правяралі на ідэалагічную вернасць. Армянская Служба нацыянальнай бяспекі мяркуе, што па першапачатковым плане завербаваныя павінны былі вярнуцца ў Арменію і пачаць дзяржаўны пераварот. Аднак некаторыя з іх адмовіліся ўдзельнічаць у гэтай аперацыі, а іншыя не паспелі «давесці задуму да канца».

Сярод затрыманых нібыта змоўцаў — камандзір карабахскага добраахвотніцкага батальёна «Чорныя пантэры» і ветэран вайны за Нагорны Карабах Сераб Гаспаран.

У сваім тэлеграм-канале «АрБат» называе сваім заснавальнікам Армена Саркісяна. Паводле даных украінскіх СМІ, Саркісян — крымінальны аўтарытэт з Донецкай вобласці па мянушцы «Горлаўскі». Яго называлі арганізатарам «цітушак», якія выступалі супраць Майдана. З 2014 года Саркісян знаходзіцца ў міжнародным вышуку па запыце Украіны.

У 2023 годзе «АрБат» узначаліў былы найміт ПВК «Вагнер», ураджэнец Нагорнага Карабаха Айк Гаспаран. Ён трапіў у «Вагнер» з калоніі строгага рэжыму, дзе адбываў сем гадоў за ўзброенае рабаўніцтва.

Цяпер «АрБат» ваюе ў Курскай вобласці Расіі.

Каментары3

  • 1111
    18.09.2024
    Грузіны ваююць на баку Украіны, а армяне на баку Расеі. Паходу ў армян усё адназначна.
  • бабруйчанін
    18.09.2024
    Гэта Вы надрукавалі а я дагэтуль шмат каментавал ))
    У 14 годзе у Горлаўке Данецку .Маріупале Крыму так паводзіла бальшыня абшчыны вернікаў армянскай царквы..У 2022 у НКахоўке Кахоўке Скадоўскам ..Паўсюль куды прыйшлі войскі рф..
  • бабруйчанін
    19.09.2024
    1111, І 100 год таму так паводзілі ...гісторыя " резні ў Туркестане дашнакамі"так званныя бакінскія камісары" ..у Грузіі " армян батальон" На тіві прапаганда тіві рф кто там побач с кагалам салаўева абшчына сіманян кеасанян. .

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне58

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне58

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →