Павел Дураў паабяцаў новую функцыю ў тэлеграме спецыяльна для нашага рэгіёна
Карыстальнікі з Беларусі, Украіны і Расіі змогуць абмяжоўваць кола тых, хто можа дасылаць ім асабістыя паведамленні ў тэлеграме, паведаміў заснавальнік папулярнага месенджара Павел Дураў.
Новаўвядзенне звязана з тым, што 4 дні таму расейскамоўныя карыстальнікі сталі скардзіцца на тое, што атрымліваюць паведамленні ад незнаёмых асоб з заклікамі да тэрактаў.
«На працягу гадзіны пасля атрымання падобных скаргаў мы ўжылі шэраг тэхнічных мер і арганізацыйных мер для таго, каб прадухіляць гэтую актыўнасць. У выніку дзясяткі тысяч спробаў адправіць такія паведамленні былі спыненыя, а тысячы карыстальнікаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым флэшмобе, сутыкнуліся з вечным блакаваннем сваіх тэлеграм-акаўнтаў», — напісаў Павел Дураў.
Абмежаванне асабістых паведамленняў пачне працаваць з пачатку наступнага тыдня. Таксама ідзе праца па ўкараненні рашэння на аснове штучнага інтэлекту для больш эфектыўнай фільтрацыі падобнага спаму.
«Telegram — не месца для несанкцыянаваных рассылак і заклікаў да гвалту», — падкрэсліў Дураў.
Чытайце таксама:
Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава пільней сачыць за тэлеграмам
МУС сцвярджае, што беларусам прыходзяць прапановы аб тэрактах
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/339439/
Хто вам абяцаў скразное шыфраванне звычайных паведамленняў? Ці нехта кажа пра аналіз кантэнту сакрэтных чатаў? (сапраўды шыфраваных)