Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава пільней сачыць за тэлеграмам
Маўляў, месенджар «усё больш становіцца інструментам у руках тэрарыстаў».
Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава больш уважліва сачыць за тэлеграмам, заявіўшы, што месенджар «усё больш становіцца інструментам у руках тэрарыстаў». Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі сказаў у каментары тэлеграм-каналу Shot, адказваючы на пытанне аб тым, ці плануюць улады Расіі заблакаваць тэлеграм.
«Не, ніякіх планаў такіх [па блакаванні] зараз няма. Але, безумоўна, мы чакалі б ад Паўла Дурава большай увагі.
Бо гэты ўнікальны і фенаменальны з тэхналагічнага пункту гледжання рэсурс, які вырас на вачах у нашага пакалення, ён усё больш становіцца інструментам у руках тэрарыстаў, выкарыстоўваецца ў мэтах тэрарыстычных», — заявіў Пяскоў.
27 сакавіка агенцтва РІА Навіны напісала са спасылкай на крыніцу, што падазраваных у здзяйсненні тэракту ў «Крокус Сіці Холе» завербавалі праз тэлеграм-канал, які належыць афганскаму крылу «Ісламскай дзяржавы» і працуе на аўдыторыю ў Таджыкістане.
Каментары