Культура1111

У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак на месцы друкарні Скарыны

У цырымоніі прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская. Прама на месцы быў прадэманстраваны «друкарскі сакрэт» памятнага знака.

Стварэнне друкарскага адбітку з памятнага знака. Фота: Радыё Свабода

Знак ў бруку тратуара Старамесцкай плошчы ўстанавілі яшчэ ў маі 2023 года. Ён спалучае ў сабе сігнет Скарыны — прамяністае Сонца з прытуленым маладзіком — з лацінскім надпісам «Domvs Severini. Institoris» (Дом купца Севярына).

Ідэя ўстаноўкі знака, як і яго канцэпцыя належаць славісту і скарыназнаўцу Іллі Лямешкіну, дацэнту Карлавага ўніверсітэта. Ён з 2017 года займаецца асобай Скарыны і зрабіў шэраг важных адкрыццяў. Як мы ўжо пісалі, Лямешкін з Пятром Войтам выявілі, што на адзіным вядомым партрэце друкара няма ніякіх вусоў, толькі цень ад носа.

Таксама Лямешкін ідэнтыфікаваў месца, на якім, імаверна, стаяў дом, друкарню ў якім Скарына арандаваў у 1517-1519 гадах.

Друкарня была заснаваная Скарынам пры падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У Празе Скарына надрукаваў у 1517-1519 гадах 23 кнігі Старога Запавету. На думку Лямешкіна, гэта было зроблена ў доме купца Севярына на сённяшняй Мікулашскай вуліцы, якая адыходзіла ад касцёла Святога Мікулаша. Будынак, дзе месцілася друкарня, быў знесены, і ў 1838-1848 гадах на яго месцы пабудавалі неагатычнае крыло Старамесцкай ратушы. 

Частка плана Прагі 1816 года, зробленага Ёзэфам Ютнерам. Чырвонай стрэлкай пазначана месца, дзе знаходзілася друкарня Севярына

Частка плана Прагі 1816 года, зробленага Ёзэфам Ютнерам. Чырвонай стрэлкай пазначана месца, дзе знаходзілася друкарня Севярына

У час Пражскага паўстання ў 1945 годзе ратуша згарэла, пасля таго як 8 мая, за некалькі гадзін да падпісання капітуляцыі, нямецкія войскі абстралялі яе. Руіны знеслі пасля вайны. Яшчэ пры нацыстах з’яўляліся праекты перабудовы гэтага квартала па тагачаснай модзе, мноства мадэрнісцкіх праектаў прапанавалі ў пасляваеннай камуністычнай Чэхаславакіі, але ніводны з іх не быў рэалізаваны — тут узнік сквер, рэдкі зялёны куточак у шчыльнай старой пражскай забудове, раскрыты ў бок Старамесцкай плошчы.

Выгляд знака на меркаваным месцы пражскай друкарні Скарыны

Выгляд знака на меркаваным месцы пражскай друкарні Скарыны

Ідэя ўсталяваць тут знак з'явілася ў 2020 годзе, але да рэалізацыі справа дайшла толькі цяпер. Фінансавую падтрымку аказаў зусім не беларускі бок, як можна было б чакаць, а Літва. Якраз літоўскае пасольства ў Празе вяло перамовы з гарадскімі ўладамі і было галоўным рухавіком працэсу. Падтрымаў таксама Польскі інстытут у Празе, далучаўся і Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.

Мастацкае рашэнне знака выканаў чэшскі мастак і ілюстратар Іржы Алтман (Jiří Altmann). Але ўсе элементы на знаку маюць незвычайны люстраны выгляд.

Аўтары тлумачаць, што гэта было зроблена наўмысна, як перайманне друкарскай літары (littera), адмысловага проставугольнага бруска з рэльефнай люстраной выявай, якая пасля адбівалася на паперы. Такі ж адбітак можна атрымаць і ад новага знака, калі нанесці на яго фарбу і прыкласці аркуш. 

Сігнет Скарыны з выявай сонца і маладзіка з тытульнага аркуша Бібліі, выдадзенай у 1517 годзе.

Сігнет Скарыны з выявай сонца і маладзіка з тытульнага аркуша Бібліі, выдадзенай у 1517 годзе.

Дарэчы знак, як можна зразумець з надпісу, прысвечаны не толькі Скарыну, бо, магчыма, у тым жа доме Севярына ў 1488 годзе была выдадзена першая друкаваная Біблія на славянскай мове — Пражская Біблія.

Гэта далёка не адзіны напамін, які маецца пра беларускага першадрукара ў Празе.

На суседняй вуліцы, на сцяне ў дворыку Клеменцінума, у 1996 годзе ўсталявалі мемарыяльную дошку ў ягоны гонар, хоць гэтае месца ніяк не звязанае з дзейнасцю друкара.

У тым жа годзе ў скверы на Градчанах паставілі поўнафігурны помнік Францыску Скарыну: некалькі гадоў пасля вяртання ў Прагу былы друкар па запрашэнні караля Фердынанда I працаваў батанікам у садзе, разбітым непадалёк.

Каментары11

  • Неверагодныя
    24.03.2024
    Дзякуй Святлане Ціханоўскай за Францыска Скарыну!
  • Патомак Скарыны
    24.03.2024
    Дзякуй, канешне, літоўскаму боку за фінансаванне праекту. Але ж і цікава мне стала. Няўжо і Скарыну нашага Францішка сучасныя літоўцы сваім тагачасным жмудзінам успрымаюць?
  • Ага
    24.03.2024
    Патомак Скарыны, прэзідэнт Летувы камуніст Гітанас Наўседа сказаў, што Скарына чэха-летувіс. А пра Беларусь ён сказаў, што гэта губерня Расеі.
    А ў Лукашэнкі - Скарына піцерскі.

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну45

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз6

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну45

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →