Культура44

У цэнтры Прагі паставілі памятны знак у гонар Скарыны. Незвычайны

Знак атрымаўся незвычайны: усе яго элементы маюць люстраны выгляд. Гэта нездарма, як тлумачаць яго стваральнікі.

Выгляд знака на меркаваным месцы пражскай друкарні Скарыны

Ідэя ўстаноўкі знака, як і яго канцэпцыя належаць славісту і скарыназнаўцу Іллі Лямешкіну, дацэнту Карлавага ўніверсітэта. Ён з 2017 года займаецца асобай Скарыны і зрабіў шэраг важных адкрыццяў. Як мы ўжо пісалі, Лямешкін з Пятром Войтам выявілі, што на адзіным вядомым партрэце друкара няма ніякіх вусоў, толькі цень ад носа.

Таксама Лямешкін ідэнтыфікаваў месца, на якім, імаверна, стаяў дом, друкарню ў якім Скарына арандаваў у 1517-1519 гадах.

Частка плана Прагі 1816 года, зробленага Ёзэфам Ютнерам. Чырвонай стрэлкай пазначана месца, дзе знаходзілася друкарня Севярына

Друкарня была заснаваная Скарынам пры падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У Празе Скарына надрукаваў у 1517-1519 гадах 23 кнігі Старога Запавету. На думку Лямешкіна, гэта было зроблена ў доме купца Севярына на сённяшняй Мікулашскай вуліцы, якая адыходзіла ад касцёла Святога Мікулаша. Будынак, дзе месцілася друкарня, быў знесены, і ў 1838-1848 гадах на яго месцы пабудавалі неагатычнае крыло Старамесцкай ратушы. 

Разбураная Старамесцкая ратуша ў 1945 г. AHMP
Сквер на месцы дома купца Севярына і пазнейшага крыла Старамесцкай ратушы. Фота: Wikimedia Commons

У час Пражскага паўстання ў 1945 годзе ратуша згарэла, пасля таго як 8 мая, за некалькі гадзін да падпісання капітуляцыі, нямецкія войскі абстралялі яе. Руіны знеслі пасля вайны. Яшчэ пры нацыстах з’яўляліся праекты перабудовы гэтага квартала па тагачаснай модзе, мноства мадэрнісцкіх праектаў прапанавалі ў пасляваеннай камуністычнай Чэхаславакіі, але ніводны з іх не быў рэалізаваны — тут узнік сквер, рэдкі зялёны куточак у шчыльнай старой пражскай забудове, раскрыты ў бок Старамесцкай плошчы.

Ідэя ўсталяваць тут знак з'явілася ў 2020 годзе, але да рэалізацыі справа дайшла толькі цяпер. Фінансавую падтрымку аказаў зусім не беларускі бок, як можна было б чакаць, а Літва. Якраз літоўскае пасольства ў Празе вяло перамовы з гарадскімі ўладамі і было галоўным рухавіком працэсу. Падтрымаў таксама Польскі інстытут у Празе, далучаўся і Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.

Ілля Лямешкін побач са знакам. На заднім фоне касцёл Святога Мікулаша. Фота з фэйсбука Аляксандра Паршанкова.

Мастацкае рашэнне знака выканаў чэшскі мастак і ілюстратар Іржы Алтман (Jiří Altmann). Знак, усталяваны ў бруку тратуара, спалучае ў сабе сігнет Скарыны — прамяністае Сонца з прытуленым маладзіком — з лацінскім надпісам «Domvs Severini. Institoris» (Дом купца Севярына). Але ўсе элементы на знаку маюць незвычайны люстраны выгляд.

Аўтары тлумачаць, што гэта было зроблена наўмысна, як перайманне друкарскай літары (littera), адмысловага проставугольнага бруска з рэльефнай люстраной выявай, якая пасля адбівалася на паперы. Такі ж адбітак можна атрымаць і ад новага знака, калі нанесці на яго фарбу і прыкласці аркуш. 

Сігнет Скарыны з выявай сонца і маладзіка з тытульнага аркуша Бібліі, выдадзенай у 1517 годзе.

Дарэчы знак, як можна зразумець з надпісу, прысвечаны не толькі Скарыну, бо, магчыма, у тым жа доме Севярына ў 1488 годзе была выдадзена першая друкаваная Біблія на славянскай мове — Пражская Біблія.

А вось з месцазнаходжаннем пражскай друкарні Скарыны не ўсё так адназначна. Паводле некаторых звестак, яна магла знаходзіцца недалёка ад гэтага месца, у доме па Старамесцкай плошчы, 22. Паводле іншых версій, Скарына мог арандаваць друкарню Мікулаша Конача, які ў сваёй выдавецкай дзейнасці таксама арыентаваўся на народную мову. 

Гэта далёка не адзіны напамін, які маецца пра беларускага першадрукара ў Празе.

На суседняй вуліцы, на сцяне ў дворыку Клеменцінума, у 1996 годзе ўсталявалі мемарыяльную дошку ў ягоны гонар, хоць гэтае месца ніяк не звязанае з дзейнасцю друкара.

У тым жа годзе ў скверы на Градчанах паставілі поўнафігурны помнік Францыску Скарыну: некалькі гадоў пасля вяртання ў Прагу былы друкар па запрашэнні караля Фердынанда I працаваў батанікам у садзе, разбітым непадалёк.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Параска
    30.05.2023
    Гэта добра але... знак нейкi ананiмны i незразумела што да чаго i што там напiсана
  • Рэд., я на вас злая
    30.05.2023
    паставілі ці паклалі?
  • дакладней
    30.05.2023
    паложыли )

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →